Аляксандр Уладзіміравіч Шапо (нар. 25 чэрвеня 1971, г. Віцебск, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.
Нарадзіўся ў сям'і мастака Уладзіміра Шапо.
Скончыў у 1989 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1999 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. 3 1999 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[2].
Жыве і працуе ў Мінску[2].
Працуе ў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт[1].
Сярод твораў: скульптуры «Вулічны музыкант» (г. Наваполацк Віцебскай вобласці), «Святы Себасцьян», «Праменад», «Педыкюр» (усе Мінск)[1], помнік дойліду Іаану ў Полацку (2012).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва[1], у прыватных зборах Беларусі і за яе межамі[2].