грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015)
Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[d] (2019)
Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч (нар. 30 кастрычніка 1965, в. Рубель, Столінскі раён) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2011), прафесар (2016).
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1990). З 1992 года займаецца выкладчыцкай працай у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1995 — Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна). Быў намеснікам дэкана, у 2003—2004 гадах выконваў абавязкі дэкана гістарычнага факультэта, у 2004—2008 — загадчыкам кафедры гісторыі культуры і рэлігіі, у 2008—2021 — загадчыкам, з 2021 прафесарам кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Даследуе праблематыку нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў і іншых народаў у складзе Польшчы ў 1918—1939 гадах, беларуска-польскія адносіны ў першай палове ХХ ст., гісторыю і культуру нацыянальных і этнаканфесійных супольнасцей Беларусі ў ХХ ст., гістарычнае краязнаўства, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі і Польшчы, пытанні міжкультурнай камунікацыі. Падрыхтаваў 2 кандыдатаў навук.
Аўтар больш 350 навуковых публікацый, у т.л. 11 манаграфій.