Аляксандр Васілевіч Федарэнкаў (31 мая 1952, Масква) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам у Мінскпраекце, з 1981 года — вядучы архітэктар НВА «Аўтатранстэхніка».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплексны план манументальнай прапаганды ў Мінску (1978), праект 300-кватэрнага жылога дома ў Барысаве (1981).