Альфрэд Гарыевіч Шнітке

Альфрэд Шнітке
Alfred Schnittke
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Альфрэд Гарыевіч Шнітке
Дата нараджэння 24 лістапада 1934(1934-11-24)
Месца нараджэння Энгельс, АССР немцаў Паволжа, СССР
Дата смерці 3 жніўня 1998(1998-08-03) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Harry Schnittke[d]
Жонка Irina Schnittke[d][3]
Дзеці Andrej Schnittke[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
кампазітар, піяніст, тэарэтык музыкі, педагог
Інструменты фартэпіяна
Жанры сучасная акадэмічная музыка, авангард
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Ніка — 1989 Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
schnittke.org (англ.)(ням.)(руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфрэд Гарыевіч Шнітке[4] (ням.: Alfred Schnittke; 24 лістапада 1934 — 3 жніўня 1998) — савецкі і расійскі кампазітар, тэарэтык музыкі і педагог (аўтар артыкулаў пра рускіх і савецкіх кампазітараў), адзін з найбольш значных музычных дзеячаў другой паловы XX стагоддзя. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1987). Член-карэспандэнт Каралеўскай шведскай акадэміі музыкі (1987), шэрагу АМ Германіі.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958), у 1961—72 выкладаў у ёй. З 1990 жыў у Германіі, выкладаў у Гамбургскай кансерваторыі.

У яго музыцы, прысвечанай тэмам жыцця і смерці, лёсам культуры і чалавецтва, традыцыйная музычная мова суіснуе з разнастайнай сучаснай кампазіцыйнай тэхнікай. Сярод твораў: оперы «Жыццё з ідыётам» (1991), «Джэзуальда» (1994); балеты «Эскізы» (паст. 1985), «Лабірынты», «Пер Гюнт» (абодва паст. 1989); сцэнічная кампазіцыя «Жоўты гук» (паст. 1984); кантата «Гісторыя доктара Іягана Фаўста» (1983); Рэквіем (1975); 9 сімфоній (1972—98), інструментальныя канцэрты (у жанры concerto grosso), канцэрты для інструментаў з аркестрам, у т.л. 2 для фартэпіяна (1960, 1979), 4 для скрыпкі (1957—84), для габоя, арфы і струнных (1972), для віяланчэлі (1986) і для хору; камерна-інструментальныя ансамблі; музыка для драматычнага тэатра, кіно і тэлефільмаў (каля 60). Аўтар артыкулаў, у т.л. пра творчасць кампазітараў ХХ стагоддзя.

Сімфоніі

  • 1957 — Сімфонія «нулявая» у 4 частках.
  • 1972 — Сімфонія № 1 у 4 частках.
  • 1979 — Сімфонія № 2 (St. Florian) для салістаў, камернага хору і сімфанічнага аркестра ў 6 частках.
  • 1981 — Сімфонія № 3 у 4 частках.
  • 1984 — Сімфонія № 4 для салістаў і камернага аркестра. Адначасткавая.
  • 1988 — Сімфонія № 5 / Concerto Grosso № 4 для габоя, скрыпкі, клавесіна і сімфанічнага аркестра ў 4 частках.
  • 1992 — Сімфонія № 6 у 4 частках.
  • 1993 — Сімфонія № 7 у 3 частках.
  • 1993—1994 — Сімфонія № 8 у 5 частках.
  • 1995—1998 — Сімфонія № 9 у 3 частках.

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэміі Расіі 1986, 1995.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119142821 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. https://www.naxos.com/person/Irina_Schnittke/4804.htm
  4. Напісанне Альфрэд Гарыевіч Шнітке ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.17., Мн., 2003, С.448.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!