Альберт Брус Джэксан

Альберт Брус Джэксан
англ.: Albert Bruce Jackson
Дата нараджэння 14 лютага 1876(1876-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1947(1947-01-14) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка і мікалогія
Сістэматык жывой прыроды
Albert Bruce Jackson на Віківідах
Старонка на Віківідах

Альберт Брус Джэксан (англ.: Albert Bruce Jackson[1]; 14 лютага 1876, Ньюберы, Беркшыр — 14 студзеня 1947, К’ю, Рычманд-апан-Тэмс) — брытанскі батанік, дэндролаг і міколаг[1].

Біяграфія

Альберт Брус Джэксан нарадзіўся ў горадзе Ньюберы 14 лютага 1876 года. З 1907 па 1910 год быў асістэнтам у Каралеўскіх батанічных садах К’ю. З 1910 па 1932 год Альберт Брус Джэксан працаваў у Імператарскім інстытуце ў Лондане. З 1932 па 1947 год ён быў спецыялістам па іглічных раслінах у Брытанскім музеі. Памёр Альберт Брус Джэксан 14 студзеня 1947 года.

Навуковая дзейнасць

Альберт Брус Джэксан спецыялізаваўся на мохападобных, на насенных раслінах і на мікалогіі[1].

Навуковыя працы

  • Catalogue of Hardy Trees and Shurbs Growing in the Grounds of Syon House. 1910.
  • A Handbook of Coniferae with William Dallimore. 1923.
  • Identification of Conifers. 1946.

Зноскі

  1. а б в International Plant Names Index: Albert Bruce Jackson (1876—1947). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2014. Праверана 2 красавіка 2011.

Літаратура

  • Ray Desmond (1994). Dictionary of British and Irish Botanists and Horticulturists includins Plant Collectors, Flower Painters and Garden Designers. Taylor & Francis and The Natural History Museum (Лондан).

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!