Алтыагаджскі нацыянальны парк (азерб.: Altıağac Milli Parkı) — створаны ў 2004 на адміністрацыйнай тэрыторыі Хызінскага і Сіязаньскага раёнаў Азербайджана. Агульная плошча парку складае 11,035 га (110.35 км²).
Асноўныя віды дрэў складаюць дуб (Quercus), Carpinus caucasia, Fagus orientalis, Fraxinus excelsior, клён (Acer) і іншыя. На тэрыторыі парку водзяцца казуля (Capreolus capreolus), буры мядзведзь (Ursus arctos), дзік (Sus scrofa), рысь звычайная (Lynx lynx), яноты (Procyon), лісіцы (Vulpes), зайцы (Lepus), вавёркі (Sciurus), воўк (Canis lupus) і іншыя.
Аг-Гёльскі · Алтыагаджскі · Апшэронскі · Гёйгёль · Гірканскі · Самур-Яламанскі · Зангезурскі · Шахдагскі · Шырванскі