Алена Паўлаўна Радзялоўская |
Дата нараджэння |
18 ліпеня 1904(1904-07-18)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
7 сакавіка 1971(1971-03-07)[1] (66 гадоў) |
Грамадзянства |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
актрыса |
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
Алена Паўлаўна Радзяло́ўская (18 ліпеня 1904, Варшава — 7 сакавіка 1971) — актрыса тэатра, народная артыстка БССР (1953).
Біяграфія
Нарадзілася ў Варшаве. У 1924—1926 гадах вучылася ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. З 1926 года працавала ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа.
Творчасць
Вядома па ролі Глафіры ў пастаноўцы «Ягор Булычоў і іншыя» паводле Максіма Горкага.[3] Першая жонка акцёра Я. Г. Буракова. Сярод іншых роляў:
- Наталля Мікалаеўна, Алена Сцяпанаўна («Проба агнём», «Людзі і д’яблы» К. Крапівы);
- Юзэфа Тамшэўская («Ірынка» К. Чорнага);
- Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля);
- Гертруда («Гамлет» У. Шэкспіра);
- Дульская («Мараль пані Дульскай» Г. Запольскага).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі