Алена Мікалаеўна Токар (укр.: Олена Миколаївна Токар; нар. 21 чэрвеня 1987, Наваташкаўскае, Варашылаўградская вобласць, СССР) — украінская оперная спявачка, сапрана.
Жыццё і кар’ера
Нарадзілася ў пасёлку Наваташкаўскае ў Папаснянскім раёне Луганскай вобласці.
У 2002—2006 гадах вывучала вакал у каледжы мастацтваў і культуры ў Луганску ў вядомай спявачкі Людмілы Мінасаян[1], затым у Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Чайкоўскага ў класе С. П. Бузіны і Э. Х. Коласавай[2]. З 2010 года працягвала вучобу ў Германіі ў Лейпцыгскім універсітэце музыкі і тэатра ў класе Рэгіны Вернер-Дзітрых.
Спявачка прымала ўдзел ў майстар-класах Крысты Людвіг, Ілеаны Котрубас, Міхаэля Шадэ, Маціяс Герне.
З 2010 года — салістка дзяржаўнай оперы ў Лейпцыгу[3], таксама з велізарным поспехам выступае на оперных сцэнах у Германіі, Нарвегіі, Індыі і прымае ўдзел у оперных фестывалях. Выканала каля 20 оперных партый лірыка-каларатурнага сапрана, у тым ліку ролі Віялеты, Мімі і Мюзеты, Сюзаны, Паміны і Папагены, Мікаэлы, Ліу, Маргарыты, Джульеты ў оперы Гуно, Русалкі ў аднайменнай оперы Дворжака[4] і іншыя.
Узнагароды
- Гран-пры на міжнародным конкурсе вакалістаў імя Барыса Гмыры (2008)[5]
- Фіналістка міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя Феруча Тальявіні ў Ландсбергу (2010)[6]
- Фіналістка міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Франсіска Віньяса ў Барселоне (2012)[7]
- 1-я прэмія на конкурсе імя Лортцынга ў Лейпцыгу (2012)[8]
- 1-я прэмія на міжнародным музычным конкурсе ARD (2012)[9]
- Фіналістка конкурсу BBC Cardiff «Спявачка свету» (2013)[10]
- Прыз Крысціны Кюне фестывалю ў Мекленбург-Пярэдняя Памеранія (2016)[11]
Крыніцы