Алег Аляксандравіч Вінярскі
Алег Аляксандравіч Вінярскі (нар. 4 красавіка 1962, Паставы, Віцебская вобласць) — беларускі акцёр і рэжысёр, пастаноўшчык радыёспектакляў. Першы беларускі аўтар аўдыёкніг. Вядомы па працы больш за 25 гадоў на Беларускім радыё[1]. Папулярызатар беларускай культуры, прозы, тэатру, мовы.
Біяграфія
А. Вінярскі паходзіць з сям’і ваеннага, якая вельмі часта пераязджала. У школьныя гады ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці. У 1979 годзе яго сям’я пераехала ў Мінск. Паступіў на вучобу ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут да народнага артыст Беларусі Г. Волкава і артысткі Рускага тэатра імя М. Горкага Г. Вішкаровай-Старкоўскай. Сярод педагогаў на курсе таксама былі артысты Купалаўскага тэатра М. Федароўскі і А. Мілаванаў.
Пасля інстытута трапіў па размеркаванні ў Віцебскі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, якім у той час кіраваў В. Мазынскі. Там ён сыграў некалькі роляў. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Мінск і спрабаваў уладкавацца ў сталічныя тэатры.
У канцы 1985 года Камітэт па радыёвяшчанні і тэлебачанні, які ўзначальваў Г. Бураўкін, праводзіў конкурс дыктараў. Каб трапіць на Беларускае радыё, А. Вінярскі развітаўся з тэатрам[2]. З 1986 года працуе акцёрам і рэжысёрам Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі[3].
Першай роляй А. Вінярскага стаў Унук у радыёспектаклі «Мой генерал» паводле рамана А. Ліханава (рэж. І. Лапцінскі). Выконваў эпізадычныя ролі ў спектаклях, чытаў выпускі навін і паступова загартоўваўся для стварэння ўласных пастановак.
Праявіў сябе ў якасці рэжысёра пасля прыходу ў рэдакцыю «Беларуская маладзёжная». За аснову А. Вінярскі браў творы замежных аўтараў, сярод якіх А. К. Дойл, Р. Говард, С. Моэм, Ф. Дзюрэнмат і інш. Ставіў невялікія па фармаце спектаклі, якія выходзілі ў эфір у рубрыцы «Нядзельны трылер». У 1996 годзе прыйшоў працаваць рэжысёрам у рэдакцыю літаратурна-драматычнага вяшчання. Паставіў спектаклі «Крылаты кінжал» паводле Г. К. Чэстэртана і «Жоўты твар» паводле А. К. Дойля (ролю Шэрлака Холмса выканаў артыст Г. Маляўскі, ролю Ватсана — У. Кін-Камінскі).
З 1996 года выступаў у якасці акцёра і кансультанта пастановачнай праграмы «Акно ў свет». Сыграў галоўную ролю ў спектаклі «Час дыназаўра» паводле п’есы драматурга Л. Шчэрбача (1999), ролю Сына-імянінніка ў спектаклі паводле п’есы «Маці і сын» фінскай пісьменніцы Э. Пенанен «Дзень нараджэння» (2000).
У наступныя гады ў штодзённых рубрыках «Літаратурная анталогія» і «Бестселер» на канале «Культура» чытаў творы беларускіх і замежных аўтараў. Да 20-годдзя Чарнобыльскай катастрофы Алег Вінярскі паставіў спектакль «Ігнатаў рубеж» паводле п’есы В. Ткачова «Нехта ходзіць пад акном», галоўную ролю ў якім выканаў народны артыст СССР Г. Аўсяннікаў. У 2009 годзе ў эфіры Першага нацыянальнага канала трансліравалі прэм’еру спектакля «Пастка» паводле аповесці В. Быкава, праз год адбылася новая пастаноўка «Магнаты і сірата. Соф’я — княгіня Слуцкая» паводле твора У. Сыракомлі. У канцы 2012 года адбылася прэм’ера спектакля «Адгукніся, браце» паводле п’есы Г. Марчука пра творчае станаўленне Я. Коласа (рэжысёр — Алег Вінярскі).
Алег Вінярскі запісаў больш за 35 аўдыёкніг[4]. Працуе на Беларускім тэлебачанні, здымаецца ў кіно, стварае ўласныя літаратурныя і тэатральныя праекты. З’яўляецца арганізатарам і мастацкім кіраўніком Тэатральнай майстэрні «Кніжыца», аўтарам і выканаўцам спектакляў «Песня маёй дарогі», «Ojczyzną moją jest muzyka» (паводле К. Галчынскага), «Між двух партрэтаў. Гогаль — Есенін: Захаваная сустрэча» і інш., пастаянным членам журы Міжнароднага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» (2005—2015).
У 2010 годзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі прыняў удзел у сцэнічнай кампазіцыі-трыпціху «Апостал», прысвечанай да 80-годдзя У. Караткевіча (мастацкі кіраўнік — Віктар Скарабагатаў).
Стварае праграмы сумесна з піяністкай і мастацкім кіраўніком «Музычный Гасцёўні» Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццянай Старчанка[5].
- «Вясёлы эфір» (1993—2001),
- «Акно ў свет» (1986—2001),
- «Ліставанні» (2002—2005),
- «Пад пыхі самавара» (1998—2001),
- «Духоўнае слова» (з 2002),
- «Сустрэчы з песняй» (з 2008),
- «Помні імя сваё» (2005—2012).
Пастаноўкі
- «Паліцэйскі фургон» (па Р. Гуларду; 1993),
- «Крылатый кинжал» (па Г. Чэсцертону; 1996),
- «Уцякач» (па В.Фаменке, І. Хаменке; 1996),
- «Я ведаў і любіў Беларусь» (па В. Чаніну; 1996),
- «Казарма» (па Л. Шчэрбачу; 1997),
- «Мария Лэн» (па Л. Шэлегу; 1998),
- «Ігнатаў рубеж» (па В. Ткачову; 2006),
- «Пастка» (па В. Быкаву; 2009),
- «Магнаты і сірата» (па У. Сыракомле; 2010),
- «Адгукніся, браце» (па Г. Марчуку; 2012),
- «Млечны шлях» (па К. Чорному; 2014),
- «І няма шляху другога» (па У. Саламаху; 2015),
- «Пісьмы, вернутыя з небыцця» (А. Атраховіч, А. Вінярскі; 2016),
- «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы» (2017),
- «Сёстры Дастаеўскія» (па Е. Коневу; 2018),
- «Севярын і Гражына» (па У. Караткевічу; 2018),
Айчынная і замежная класіка
- «Человек со шрамом» (С. Моэм; 1992),
- «Солдат» (Д. Круди; 1992);
- «Карлик» (П. Лагерквист; 1993);
- «Нельга забыць» (1999),
- «Каласы пад сярпом тваім» (2012, У. Караткевіч);
- «Чорны замак Альшанскі» (2000, У. Караткевіч);
- «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (2013—2014) (У. Караткевіч);
- «Алімпіяда» (І. Пташнікаў; 2001—2002);
- трылогія «Палеская хроніка» (І. Мележ; 2006—2008);
- «Птушкі і гнёзды» (Я. Брыль; 2009);
- «Дажыць да світання», «Яго батальён», «Воўчая зграя» (В. Быкаў; 2015—2019),
- «Мёртвым не баліць» (В. Быкаў; 2016),
- «Кар’ер» (В. Быкаў; 2018),
- «Зона маўчання», «З воўчым білетам», «Такія сінія снягі» (2016—2017) (С. Грахоўскі);
- «Золотой телёнок» (И. Ильф, Е. Петров; 2007);
- «Милый друг» (Г. де Мопассан; 2008);
- «Дон Жуан» (Дж. Г. Байрон; 2008);
- «Трое в лодке, не считая собаки» (Дж. К. Джером; 2005);
- «Похождения бравого солдата Швейка» (Я. Гашек; 2008);
- «Защита Лужина» (В. Набоков; 2010);
- «Новая зямля» (Я. Колас; 2007);
- «Новая зямля» (на польскай мове, пераклад Ч. Сенюха; 2006);
- «Запіскі Самсона Самасуя» (А. Мрый; 2014);
- «Крыло цішыні» (Я. Сіпакоў; 2014);
- «Кароль у Нясвіжы» (Ю. Карэўскі; 2012);
- «Записки юного врача» (М. Булгаков; 2009);
- «Жажда жизни» (И. Стоун; 2013);
- «Война миров» (Г. Уэллс; 2013);
- «Униженные и оскорблённые» (Ф. Достоевский; 2015);
- «Портрет Дориана Грея» (О. Уайльд; 2019); і інш.
Публікацыі
Вершаваны зборнік «Звукоряд» (2010)
Праграмы Музычный Гасцёўні
- «У час узлетаў і ў пару крушэнняў» (па вершах С. Грахоўскага; 1998),
- «Звёзды театра и кино в Музыкальной гостиной» (2010),
- «Поэзия и музыка Серебряного века» (2011),
- «Антиформалистический раёк» Д. Шостаковича (2012),
- «А. Пушкин — Д. Самойлов» (2015),
- «О любви» (А. Куприн, И. Бунин, А. Чехов, М. Зощенко; 2017),
- «Золотые страницы поэзии XX века» (2017),
- «Серебряный век: Россия — Беларусь» (2018),
- «Поэзия Игоря Северянина. Ты влилась в мою жизнь…» (2018),
- «Даниил Хармс. Поэзия. Проза. Отрывки из дневников» (2019).
Аўдыёдыскі
- Па творах М.Гарэцкага, кіраўнік праекту — К. Антановіч:
- «На імперыялістычнай вайне»
- «Дыямант у пабітым шкле»
- «Я вглядываюсь в жизнь» Івана Ільіна, 2006
- Па заказу Беларускай Праваслаўнай царквы, рэдактар Л. Мітаковіч, гукарэжысёр В. Бяляеў, кансультант А. Кароль, кіраўнік праекта — архімандрыт А. Шынкевіч
Фільмаграфія
- Шматсерыйны тэлефільм «Следчы Пратасаў», фільм № 3 «Інквізітар», 2013, эпізод
- «Усе грошы з кашальком», 1981, Косцік
Узнагароды
Лаўрэат і дыпламант міжнародных радыё- і кінафэстаў у Маскве, Мінску, Глыбокім.
Зноскі
Літаратура
- Васюкевіч, А. Гісторыя радыё — гісторыя краіны / А. Васюкевіч / Беларускае радыё: гісторыя, сучаснасць, перспектывы развіцця: матэрыялы Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 80-годдзю Беларускага радыё, 20 снеж. 2005 г. / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.] — Мінск, 2005. — С 15-18.
- Тэатральная Беларусь. : У 2 т. Т. 2 / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2003.
Спасылкі
|
|