Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Узбекістана станам на 2012 год мае 3 узроўні: на першым знаходзяцца 12 вілаетаў (узб.: viloyat, вилоят), 1 аўтаномная рэспубліка (Каракалпакстан) і 1 горад цэнтральнага падпарадкавання (Ташкент). Вілаеты і рэспубліка падзелены на туманы (узб.: tuman, туман) і гарады вілаетнага (рэспубліканскага) падпарадкавання. Горад Ташкент падзелены на ўнутрыгарадскія туманы. Туманы вілаетаў і рэспублікі падзелены на гарады туманнага падпарадкавання, гарадскія пасёлкі (узб.: shaharcha, шаҳарча) і сельскія сходы грамадзян (узб.: qishloq fuqarolar yig'ini, қишлоқ фуқаролар йиғини).
Сельскія сходы грамадзян таксама могуць уваходзіць у склад гарадоў вілаетнага падпарадкавання, а гарадскія пасёлкі — у гарады вілаетнага (рэспубліканскага) падпарадкавання і ў склад унутрыгарадскіх туманаў Ташкента[1].
Лідары • Карты Партал «Узбекістан»