Дзін Цзюньхуэй, Сцюарт Бінэм
Раян Дэй (2014)
Адкрыты чэмпіянат Хайніна (англ.: Haining Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2014 годзе ў рамках азіяцкага туру нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship і праходзіць у спартыўным цэнтры Хайніна ў Хайніне, Кітай. Адкрыты чэмпіянат Хайніна з'яўляецца адзіным нізкарэйтынгавым турнірам у азіяцкім туры серыі PTC сезона 2015/2016. У сезоне 2015/2016 прызавы фонд турніру склаў £70,000, што болей, чым у тры разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.
Пераможцам першага розыгрышу турніру ў 2014 годзе стаў Сцюарт Бінэм, а валіец Раян Дэй выканаў максімальную серыю. У 2015 годзе пераможцам спаборніцтва стаў Дзін Цзюньхуэй.