Ніл Робертсан
Шон Мёрфі (2014)
Адкрыты чэмпіянат Гдыні (англ.: Gdynia Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіць на спартыўнай арэне Гдыні ў Гдыні, Польшча. Адкрыты чэмпіянат Гдыні быў шостым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзілі ў кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру ў сезоне 2015/2016.
У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у канцы лютага (першы адкрыты чэмпіянат Гдыні праходзіў у кастрычніку, а розыгрыш 2014 года — у пачатку лютага), а ў нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.
Фармат адкрытага чэмпіянату Гдыні ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 годзе праходзіў толькі адзін кваліфікацыйны раўнд). У асноўную стадыю трапляюць 103 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 25 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Рэкардсменам па колькасці тытулаў, а таксама дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца аўстраліец Ніл Робертсан, які выйграў чэмпіянаты ў 2012 і 2015 гадах. У 2014 годзе перамогу ў Гдыні атрымаў Шон Мёрфі, які на тым жа спаборніцтве зрабіў першую і адзіную максімальную серыю на адкрытых чэмпіянатах Гдыні.