Аг-Гёльскі нацыянальны парк (азерб.: Ağ göl Milli Parkı) — створаны ў 2003 на тэрыторыі Агджабедзінскага і Бейлаганскага раёнаў Азербайджана. Агульная плошча нацыянальны парка 17,924 гектара (179.24 км²). Парк створаны на базе Аг-Гёльскага дзяржаўнага запаведніка і Аг-Гёльскага дзяржаўнага заказніка.
Парк размешчаны ў Мільскім стэпе. Ландшафт паўпустыня. З-за таго, што гэта на тэрыторыі зімуюць і гняздуюцца птушкі, парк можна назваць «арніталагічным участкам».
Асноўнай мэтай стварэння парку з'яўляецца абарона водна-балотныx экалагічных сістэм, на якіх масава зімуюць і гняздуюцца пералётныя, каляводныя і вадаплаўныя птушкі. Аг-Гёль занесены ў спіс ЮНЕСКА канвенцыі «Аб водна-балотных месцах міжнароднага значэння як участках пражывання большасці вадаплаўных птушак».
Арніталагічныя фаўна Аг-Гёльскага нацыянальнага парку разнастайная. Тут можна сустрэць больш за 140 відаў птушак. З іх 89 відаў гняздуюцца на тэрыторыі парку.
Аг-Гёльскі · Алтыагаджскі · Апшэронскі · Гёйгёль · Гірканскі · Самур-Яламанскі · Зангезурскі · Шахдагскі · Шырванскі