Старонка краіны (нявызн.).
Сайт тэлеканала (нявызн.).
Ісландыя прымае ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне з 1986 года, пры гэтым двойчы прапускала ўдзел, у 1998 і 2002 гадах, так як не прайшла кваліфікацыю з-за дрэнных вынікаў у мінулых гадах. Ісландыя ніколі не перамагала ў конкурсе. Найлепшым вынікам краіны з'яўляецца 2-е месца ў 1999 (Сельма з песняй «All out of luck») і 2009 (Ёхана з песняй «Is It True?») гадах.
Усяго Ісландыя ўваходзіла ў топ-10 толькі 6 разоў: у 1990, 1992, 1999, 2003, 2009, 2019 гадах. З моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, краіна 7 разоў не змагла дасягнуць фіналу, у тым ліку чатыры разы запар (2015-2018).
За ўсю гісторыю ўдзелу Ісландыя атрымала ў фінале 1314 балаў, а ў паўфінале (без уліку кваліфікацыйага этапа 1996 года) – 1004 бала.
Па стане на 2019 год гісторыя галасавання Ісландыі выглядае наступным чынам: