У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кабасакал.
Ірына Кабасакал (22 студзеня 1979, Гомель, БССР) — беларуская урач-дыетолаг[1][2], урач-псіхатэрапеўт[3], рэдактар і выдавец глянцавага часопіса «Pingouin»[4][5][6], медыяперсона[7].
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт[8]. З трэцяга курсу медуніверсітэта занялася дыеталогіяй[9]. Чатыры гады працавала масажыстам у медыцынскім цэнтры. Пасля заканчэння медыцынскага ўніверсітэта працавала па размеркаванні на станцыі хуткай дапамогі. Паралельна з працай на «хуткай» працавала мэнэджарам па рэкламе на радыёстанцыі «Хіт-FM», потым праграмным дырэктарам, вядучай навінаў. Затым кіраўніцтва радыё прапанавала выдаваць глянцавы часопіс па франшызе, а праз год Ірына Кабаскал зарэгістравала ўласны часопіс Рingоuin у Міністэрстве інфармацыі, які выдавала на прцягу 8 гадоў. У снежні 2015 прыпыніла дзейнасць часопіса[8].
Кваліфікацыю дыетолага атрымала ў Маскве на кафедры дыяталогіі Расійскай акадэміі медыцынскіх навук[8][9].
У 2013 годзе вяла ўласны блог на беларускім партале TUT.BY[10].
У 2015 годзе арганізавала ў Канах выставу-вернісаж беларускай мастачкі Глорыі Ран[11].
У 2017 году напісала кулінарную кнігу «Ад перцу да сэрца», праца над якой доўжылася тры з паловай года[12]. На вокладцы адлюстравана выява аўтара кнігі ў сукенцы з дзвюх тысяч перцаў чылі, сукенка заяўлена аўтарам у камітэт Кнігі рэкордаў Гінэса. Сукенка, якая фігуруе пры рэгістрацыі ў Кнізе рэкордаў Гінэса, створана Ірынай з дызайнерам Наталляй Поткінай адмыслова для вокладкі дадзенай кулінарнай кнігі[3].
Бібліяграфія
- «Ад перцу да сэрца» (2017, Мн.) — кулінарная кніга.
Зноскі
- ↑ Ирина Кабасакал врач-диетолог (руск.). Беларусь 1 (11 ліпеня 2017). Праверана 19 жніўня 2017.
- ↑ Квиткевич А.. 10 блюд к столу по моим рецептам можно приготовить за два часа (нявызн.). Комсомольская правда (11 ліпеня 2017). Праверана 19 жніўня 2017.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Бубликова Т.. Ирина Кабасакал выходит на мировую арену с эксцентричным рекордом (нявызн.). БелаПАН (25 ліпеня 2017). Праверана 19 жніўня 2017.
- ↑ Надзея Бужан, Надзея Дрыла. Я люблю, каб усё было так, як я люблю (нявызн.). Звязда (14 лістапада 2013). Праверана 25 лістапада 2017.
- ↑ История успеха белорусского «глянцевого» журнала Pingouin: «американская мечта» Ирины Кабасакал (нявызн.). Наша Ніва (23 лістапада 2012). Праверана 1 красавіка 2017.
- ↑ Желания Ирины Кабасакал: три ребенка, три собаки и ... (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (13 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2017. Праверана 19 жніўня 2017.
- ↑ Известная в Беларуси медиаперсона, экс-редактор популярного журнала и "светская львица" Ирина Кабасакал рассказала радио Sputnik о том, как и почему вернулась в медицину (руск.). Sputnik (8 сакавіка 2017). Праверана 1 красавіка 2017.
- ↑ а б в «Конкуренты делали подлости, а потом поджимали хвосты»: история бизнесов Ирины Кабасакал, женщины-врача (нявызн.). Про бизнес (6 сакавіка 2017). Праверана 19 жніўня 2017.
- ↑ а б Романова. Ирина Кабасакал: «Никто не мог подумать, что я нуждаюсь в помощи. А после запуска краудфандинга пишут: «Может, тебе машину заправить?» (нявызн.). kyky.org (15 жніўня 2017). Праверана 1 красавіка 2017.
- ↑ Блог Ирины Кабасакал (нявызн.)(недаступная спасылка). TUT.BY (18 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 17 жніўня 2017.
- ↑ Ирина Кабасакал и Глория Ран в программе «НАШЕ УТРО» . АНТ. 30 чэрвеня 2015 года.
- ↑ Светская львица Ирина Кабасакал сфотографировалась для обложки своей книги в одних перцах (нявызн.). Наша Ніва (12 ліпеня 2017). Праверана 1 красавіка 2017.