Ірына Аляксандраўна Цэлікавец |
Род дзейнасці |
юрыст |
Дата нараджэння |
2 лістапада 1976(1976-11-02) (48 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Ірына Аляксандраўна Цэлікавец (нар. 2 лістапада 1976, Жлобін, Гомельская вобласць, БССР, СССР[1]) — беларуская юрыстка, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінскай вобласці. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.
Біяграфія
У 2000 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 2005 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 2004 года працавала вядучым спецыялістам упраўлення рэгістрацыі (ліквідацыі) суб’ектаў гаспадарання і ліцэнзавання камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама (бел. (тар.)) (бел., з 2005 года — галоўным спецыялістам па прававой і кадравай рабоце Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2006 года — галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-прававой работы, грамадскіх аб’яднанняў і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
У 2007—2009 гадах працавала начальнікам аддзела грамадскіх аб’яднанняў, юрыдычнай экспертызы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама (бел. (тар.)) (бел., з 2009 па 2011 год — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзуемай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама (бел. (тар.)) (бел., з 2011 па 2013 год — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама (бел. (тар.)) (бел.. У 2013 годзе займала пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама (бел. (тар.)) (бел., а з 2014 года — першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама (бел. (тар.)) (бел..
У 2014 годзе прайшла перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
З 1 лютага 2018 года працавала начальнікам упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, пазней — начальнікам упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін
31 жніўня 2020 года Цэлікавец была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[2].
2 кастрычніка 2020 года Цэлікавец трапіла ў Чорны спіс Еўрасаюза[3][4]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Цэлікавец як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў[5]. Разам з калегамі па ЦВК Цэлікавец, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвяла непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыла прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[5]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[6]. Акрамя таго, Цэлікавец у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швейцарыя[10][11].
21 чэрвеня 2021 года Цэлікавец таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[1][12].
Зноскі
Спасылкі