У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мядзведзева.
Ірына Аляксандраўна Мядзведзева, нар. 14 жніўня 1982 г., Бабруйск, Беларуская ССР) — беларуская і расійская актрыса.
Кар’ера
Тэатр
У 2003 годзе скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. У 2003—2004 гадах працавала актрысай Тэатра Беларускай Арміі.
Тэлебачанне і кіно
На кінаэкране дэбютавала ў 1999 годзе эпізадычнай роляй камсамолкі ў серыяле «Паскораная дапамога». Пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў знялася ў невялікіх ролях у серыялах «Каманда» і «Мужчыны не плачуць». Таксама здымалася ў фільме Уладзіміра Марозава і Юліі Белюсевай «Вяртанне трыццатага», баявіку Усевалада Плоткіна «Агонія страху», серыяле «Кадэцтва».
У 2005 годзе ўвайшла ў склад групы акцёраў скетч-шоў «Дарагая перадача» (RenTV). З 2006 года і да закрыцця праграмы ў пачатку 2014 года здымалася ў скетч-шоу «6 кадраў» на канале СТС.
На Мінскім тэлебачанні дэбютавала ў 2002 годзе, яна пачала працаваць у перадачы «velcom SMS Top 10» на Першым музычным канале.
Сям’я
18 ліпеня 2009 года выйшла замуж за Руслана Алехну, беларускага спевака і ўдзельніка праекта «Народны артыст», з якім да гэтага сустракалася на працягу 5 гадоў. У 2011 годзе яны развяліся.
5 ліпеня 2018 года выйшла замуж за французскага бізнесмена Гіёма Бушэ. 19 чэрвеня 2019 года ў ніх нарадзіўся сын, а 22 кастрычніка 2021 года — дачка.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 ліпеня 2016.