Іосіф Георгіевіч Васількоў (11 сакавіка 1879, Ялец — 23 жніўня 1942) — беларускі батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі[1].
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1904 годзе. У 1920—1929 гг. прафесар, загадчык кафедры батанікі Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 г. БСГА). З 1934 г. у Інстытуце біялагічных навук АН БССР[1]. Кіраваў аддзелам жывых вышэйшых раслін Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР[2].
Вывучаў флору Еўрапейскай часткі СССР, Каўказа, Казахстана. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Флора БССР»[1].
Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела жывых раслін прафесара І. Г. Васількова быў створаны філагенетычны сад на плошчы 0,97 га пры Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі[2].