Інгушская аўтаномная вобласць (руск.: Ингушская автономная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР, якая існавала ў 1924—1934 гадах.
Цэнтр — горад Уладзікаўказ.
Інгушская аўтаномная вобласць была ўтворана 7 ліпеня 1924 года з Інгушскай нацыянальнай акругі скасаванай Горскай АССР[2]. Цэнтрам вобласці быў прызначаны горад Уладзікаўказ, які не ўваходзіў у склад вобласці, меў статус аўтаномнага горада і з'яўляўся таксама цэнтрам Паўночна-Асецінскай аўтаномнай вобласці.
З 16 кастрычніка 1924 года Інгушская аўтаномная вобласць у складзе Паўночна-Каўказскага края.
15 студзеня 1934 года Інгушская аўтаномная вобласць была аб'яднана з Чачэнскай аўтаномнай вобласцю ў Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць.
Першапачаткова вобласць была падзелена на 3 раёны: Ачалукскі (сяло Пседах), Горны (сяло Ахкі-Юрт) і Назранаўскі.
8 сакавіка 1926 года Ачалукскі раён быў перайменаваны ў Пседахскі, а Горны раён падзелены на Галашкінскі і Прыгарадны (г. Уладзікаўказ).
Станам на 1 кастрычніка 1931 года ў склад вобласці ўваходзілі чатыры раёны:
Паводле вынікаў усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года насельніцтва вобласці складала 75 133[1] чал.
Нацыянальны склад насельніцтва размяркоўваўся наступным чынам[4]: