Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі[1][2] (1917—1962) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Ігнат Казлоўскі нарадзіўся 15 лютага 1917 года ў вёсцы Вялікія Прусы (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1935 годзе ён скончыў дзевяць класаў школы. У 1936 годзе Казлоўскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. З лістапада 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу[3].
Да канца вайны капітан Ігнат Казлоўскі быў штурманам 996-га штурмавога авіяпалка 224-й штурмавой авіядывізіі 8-й паветранай арміі (руск.) (бел. 4-га Украінскага фронту. За час свайго ўдзелу ў баях ён зрабіў 120 баявых вылетаў на штурмоўку і паветраную разведку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, дастаўку боепрыпасаў і вывазу параненых з акружэння пад Вязьмай[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 жніўня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан Ігнат Казлоўскі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 8883[3].
Пасля заканчэння вайны Казлоўскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1960 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску. Памёр 9 чэрвеня 1962 года[3].
Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[3].
У гонар Казлоўскага усталяваны яго бюст у Вялікіх Прусах[3].