Выхаванец клуба «Растоў», аднак за яго так і не згуляў, аддаваўся ў арэнды ў клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2015 годзе быў іграком «Сібіры», дзе гуляў за другую каманду. У сезоне 2016/17 з клубам «Зеніт-Іжэўск» стаў сярэбраным прызёрам ПФЛ у зоне «Урал-Паволжжа», а праз год з «Чайка» выйграў бронзу ПФЛ у зоне «Поўдзень».
У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[2]. З верасня замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2019 года перайшоў у «Слуцк»[3]. Спачатку гуляў у стартавым складзе слуцкай каманды, у лістападзе перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года кантракт са «Слуцкам» па пагадненні бакоў быў разарваны[4].
У лютым 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[5]. Гуляў у клубе да канце сезона 2020, на полі з’яўляўся нерэгулярна. У чэрвені 2021 года далучыўся да «Актабэ», аднак ужо праз месяц пакінуў клуб і перайшоў у растоўскі СКА. У красавіку 2022 года стаў іграком «Кырана» з Першай лігі Казахстана, а ў сакавіку 2023 года папоўніў склад кыргызскага «Дардоя».
Зноскі
↑Igor Gubanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.