Іван Якаўлевіч Спрогіс

Іван Якаўлевіч Спрогіс
лат.: Jānis Sproģis
Дата нараджэння 9 снежня 1833(1833-12-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1918(1918-07-19)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археограф, этнограф, бібліёграф, фалькларыст, архівіст, бібліятэкар
Навуковая сфера гісторыя[2], археаграфія[2], фалькларыстыка[2], этнаграфія[2] і бібліяграфічная дзейнасць[d][2]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені

Іван Якаўлевіч Спро́гіс[4] або Яніс Спрогіс (лат.: Jānis Sproģis; 20 чэрвеня (2 ліпеня) 1833[4], хутар Штокмансгоф Ліфляндскай губерні Расійская імперыі — 1916 або 19 ліпеня 1918, Кіеў) — гісторык, археограф, этнограф і бібліёграф латышскага паходжання.

Біяграфія

Скончыў царкоўнапрыходскую школу, Рыжскае духоўнае вучылішча і ў 1859 годзе Рыжскую духоўную семінарыю. У 1859 годзе прыняты Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію, дзе навучаўся за скарбовы кошт. У кастрычніку 1861 года Спрогіс адлічаны з акадэміі па абвінавачванні ў арганізацыі студэнцкіх хваляванняў[5]. Вярнуўшыся ў Рыгу, Спрогіс хацеў атрымаць месца святара, але яму адмовілі ў гэтым. У студзені 1862 года Спрогіс прыняты на працу дзяжурным у чытальнай зале Імператарскай Публічнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбурзе[5]. Паводле хадатайніцтва дырэктара бібліятэкі Івана Дзялянава Спрогіс быў выключаны з духоўнага саслоўя і 15 студзеня 1863 года прызначаны памочнікам загадчыка чытальнай залы і прадстаўлены да прысваення першага класнага чыну[5]. У бібліятэцы працаваў да 21 снежня 1864 года[5]. З працы звольнены па просьбе папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Івана Карнілава і ў 1865 годзе адпраўлены ва ўпраўленне акругі звышштатным настаўнікам. У сярэдзіне 1865 года Іван Спрогіс заняў пасаду загадчыка створанай Публічнай бібліятэкай у Вільні. У 1865 годзе прызначаны памочнікам архіварыуса Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг, а ў 1879 годзе заняў пасаду архіварыуса. На гэтай пасадзе І. Спрогіс працаваў да канца жыцця.

Навуковая дзейнасць

Іван Спрогіс — аўтар і рэдактар серыі прац па гісторыі і геаграфіі «Паўночна-Заходняга краю», па латышскай і літоўскай этнаграфіі, юрыдычнай антрапалогіі, фалькларыстыцы. У 1868 годзе выдаў на рускай мове «Помнікі латышскай народнай творчасці», у 1866 годзе «Латышско-русский месяцеслов». У 1877—1915 гадах быў членам Віленскай археаграфічнай камісіі[4]. Разам з Мікітам Гарбачэўскім, Пятром Гільтэбрантам і іншымі падрыхтаваў шэраг тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», склаў паказальнікі для многіх з іх, а таксама паказальнікі для 1—13 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў»[4]. Аўтар дзясяткаў артыкулаў і бібліяграфічных нататак, апублікаваных у розных перыядычных выданнях («Известия Академии наук», «Живая старина», «Чтения в Историческом обществе Нестора Летописца», «Записки Северо-Западного отделения Русского географического общества», «Виленский вестник», «Западный вестник», «Витебские губернские ведомости», «Литовские епархиальные ведомости» і інш.)[6].

Уваходзіў у склад камітэта па падрыхтоўцы IX археалагічнага з’езда ў Вільні. Ганаровы член Пецярбургскага археалагічнага інстытута, член-карэспандэнт Маскоўскага археалагічнага таварыства, член-супрацоўнік Рускага геаграфічнага таварыства[6].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені, ордэнамі Святой Ганны 2-й і 3-й ступені, ордэнамі Святога Станіслава 2-й і 3-й ступені[6].

Зноскі

  1. а б в г д Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 16 верасня 2022.
  2. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Сотрудники Российской национальной библиотеки
  4. а б в г БелЭн 2002.
  5. а б в г Спрогис Иван Яковлевич (Янис) // Биографический словарь, т. 1—4 (электронная версия) (руск.)
  6. а б в Спрогис Иван Яковлевич // Проект «Отечественные этнологи и антропологи. XX век» Архівавана 28 мая 2022. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!