У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Рагуля.
Іван Лявонцьевіч Рагуля |
Дата нараджэння |
27 верасня 1895(1895-09-27) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
22 ліпеня 1944(1944-07-22) (48 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Альма-матар |
|
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Род войскаў |
пяхота |
Званне |
паручнік і генерал-маёр |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
Іван Лявонцьевіч Рагу́ля (27 верасня 1895, Ачукевічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 22 ліпеня 1944, Баранавічы, БССР) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (1943).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус[1].
З кастрычніка 1917 года — у Чырвонай гвардыі, з лістапада 1917 года — у Чырвонай арміі. Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваенную школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага начальнага саставу (1930).
У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штаба танкавай брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса, ваяваў на розных франтах, удзельнік баёў на Курскай дузе, пад Масквой, на Украіне.
У час вызвалення Беларусі ваяваў на Першым Беларускім фронце, удзельнік баёў за вызваленне горада Баранавічы. Памёр ад ран 20 ліпеня 1944 года.
Памяць
У 1964 годзе вуліца Беластоцкая горада Баранавічы была перайменавана ў вуліцу Рагулі з адкрыццём мемарыяльнай дошкі. На белай мармуровай дошцы надпіс: «Вуліца носіць імя генерал-маёра Рагулі І. Л., загінуўшага смерцю храбрых пры вызваленні г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.»[2].
Зноскі
Літаратура