Дзін Цзюньхуэй (2013)
Players Championship (да 2016: Гранд-фінал Players Tour Championship (англ.: Players Tour Championship Grand Final)) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. З'яўляўся заключным этапам серыі Players Tour Championship з сезона 2010/2011, калі яна была створана, да сезона 2015/2016, калі адбыўся яе апошні розыгрыш. З 2017 года на турніры сталі ўдзельнічаць 16 найлепшых снукерыстаў паводле аднагадовага рэйтынгу, а прызавы фонд павысіўся да £380,000.
У 2018 годзе турнір праходзіў на працягу сямі дзён у канцы сакавіка (турнір штогод праходзіць у сярэдзіне–канцы сакавіка), а ў нядзелю быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.
У васьмі розыгрышах турніру перамагалі восем розных снукерыстаў: англічане Шон Мёрфі (2011), Стывен Лі (2012), Бары Хокінс (2014), Джо Пэры (2015), Джад Трамп (2017) і апошні чэмпіён Роні О'Саліван (2018), а таксама кітаец Дзін Цзюньхуэй (2013) і Марк Ален з Паўночнай Ірландыі (2016). Аўстраліец Ніл Робертсан двойчы выходзіў у фінал турніру, але абодва разы саступіў.
Ніжэй прадстаўлены вынікі ўсіх гульцоў, якія хаця б адзін раз выступалі на Players Championship, на ўсіх розыгрышах турніру.