«Ours» (бел. «Наша») — шосты і апошні сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Першапачаткова песня выйшла у якасці прома-сінгла 8 лістапада 2011, а ўжо 22 лістапада была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine як паўнапраўны сінгл і стала даступная для лічбавай дыстрыбуцыі[1]. Нягледзячы на гэта, на кантры-радыё кампазіцыя трапіла толькі 5 снежня[2]. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 6-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs. Трэк атрымаў некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5].
Інфармацыя
«Ours», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. 8 лістапада 2011 песня стала прома-сінглам у падтрыму альбома, а 22 лістапада атрымала правы паўнапраўнага сінгла[1]. На кантры-радыё «Ours» была адпраўлена толькі 5 снежня, але гэта не перашкодзіла ёй дасягнуць першага радка галоўнага амерыканскага чарта кантры-песень Hot Country Songs, што стала 2 запар і 6 увогуле чарттоперам Свіфт у гэтым хіт-парадзе. У Billboard Hot 100 сінгл заняў 13 месца, у Канадзе стаў 68 у асноўным чарце і 1 у кантры-аддзяленні, у Аўстраліі апынуўся на 91 пазіцыі, у Вялікабрытаніі — на 181.
Гэтаю песню, як і некаторыя іншыя са «Speak Now», Тэйлар прысвяціла свайму былому хлопцу Джону Маеру. Яна напісала яе ў 19 гадоў, у 2009 годзе.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
|
Гэтая песня пра аднаго хлопца, які мне раней вельмі падабаўся, але не падабаўся болей нікому. Я напісала яму гэтую песню, каб ён ведаў, што мне ўсё роўна на меркаванні іншых.
Калі ты ўлюбляешся ў каго-небудзь, раптам усе твае сябры пачынаюць казаць пра вас нешта.У маім выпадку гэта было: "яны не выглядаюць міла разам", "у яго ёсць татуіроўкі", "ён занадта высокі для яе", "ён занадта нізкі для яе", "ён занадта малады для яе", "ён занадта стары для яе". Думаю, калі двое людзей кахаюць адзін аднаго, гэта павінна быць толькі паміж імі.
|
|
Кампазіцыя атрымала вельмі добрыя водгукі і атрымала некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5].
Кліп на песню здымалі два дні ў Нэшвіле. Ён выйшаў 2 снежня 2011 года. Рэжысёр — Дэклан Уайтблум.
Версіі
- "Ours" - 3:58
- "Ours" – 3:58
- "Ours" (Жывое выкананне) – 4:12
Чарты
Штотыднёвыя чарты
Выніковыя гадавыя чарты
Зноскі
|
---|
|
Альбомы | |
---|
Сінглы | |
---|
Сумесныя сінглы | |
---|
Фільмаграфія | |
---|
Канцертныя туры | |
---|