Ліцэнзія на адкрытую базу даных (Open Database License, ODbL) — публічная ліцэнзія для выкарыстання ў адкрытых базах даных. Ліцэнзія дазваляе карыстальнікам свабодна дзяліцца з іншымі, змяняць, выкарыстоўваць базу даных пры захаванні такіх самых свабод для іншых («распаўсюд на тых жа умовах» — Share Alike). Ліцэнзія ахоўвае існуючыя аўтарскія правы, а таксама правы на базу даных. Бягучая версія ліцэнзіі 1.0 [1]
Тэкст ліцэнзіі быў распрацаваны ў 2007 годзе юрыстамі Jordan Hatcher і Dr. Charlotte Waelde з Open Data Commons, якая з'яўляецца часткай Фонду адкрытых ведаў (Open Knowledge Foundation).[2]
Найбольшы распаўсюд атрымала ў адкрытым геаінфармацыйным праекце openstreetmap.org, які з 2012 года выкарыстоўвае ODbL замест Creative Commons [3].
На сёння развіццё ліцэнзіі падтрымлівае рух за адкрытыя базы даных.[4]
Ліцэнзія ўлічвае так званыя правы на базу даных sui generis, якія зацверджаны Дырэктывай Еўрасаюза 96/9/ЕС, таксама аўтарскія, сумежныя правы. Варта адзначыць што ліцэнзія не пакрывае аўтарскія правы на сам кантэнт базы даных.
Тэкст ліцэнзіі складаецца з 10 частак.