База даных тэатраў Брадвея ў Інтэрнэце (англ.: Internet Broadway Database, IBDb) — база даных пра брадвейскія пастаноўкі і іх персанал.
IBDb — афіцыйны архіў тэатраў Брадвея. У ім знаходзяцца запісы пра брадвейскія пастаноўкі, пачынаючы з XVIII стагоддзя, а таксама цікавыя факты і статыстыка. База была задумана ў 1995 годзе Карэн Хаўзер, главой Навукова-даследчага аддзела лігі амерыканскіх тэатраў і прадзюсараў.