HMS E29 — брытанская падводная лодка тыпу E. Пабудавана ў 1914-1915 гадах на верфі Armstrong Whitworth у Ньюкасл-эпон-Тайне, дзе судна было спушчана 1 чэрвеня 1915 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 1 кастрычніка 1915 года.
Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Харыджы, дзе была ўключана ў Дзевятую падводную флатылію.[1]
У 1922 годзе лодка была прададзена на металалом.
Зноскі
Літаратура
- Paul E. Fontenoy: Submarines: An Illustrated History of Their Impact (Weapons and Warfare). ABC-CLIO, marzec 2007. ISBN 1-8510-9563-2.
- Robert Hutchison: Submarines: War Beneath The Waves. From 1776 to the Present Day. Harper Collins, 2001. ISBN 0-00-710558-4.
Спасылкі