HMS E26 — брытанская падводная лодка тыпу E. Пабудавана ў 1914-1915 гадах на верфі William Beardmore and Company у Глазга, дзе судна было спушчана 3 кастрычніка 1915 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 11 лістапада 1915 года. З'яўлялася адной з дзвюх падводных лодак (суместна з HMS E25), заказаных Асманскім флотам (англ.) (бел. 29 красавіка 1914 года, але пасля пачатку вайны канфіскавана Каралеўскім флотам і ўключана ў яго склад пад індэксам E26.
Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Харыджы, дзе была ўключана ў Восьмую падводную флатылію.[1]
3 ліпеня 1916 года HMS E26 была згублена з усім экіпажам у Паўночным моры, прыблізна, у наваколлі ўсходніх Эмсаў. Месца яе крушэнне было выяўлена групай галандскіх дайвераў у 2006 годзе.
Зноскі
Літаратура
- Paul E. Fontenoy: Submarines: An Illustrated History of Their Impact (Weapons and Warfare). ABC-CLIO, marzec 2007. ISBN 1-8510-9563-2.
- Robert Hutchison: Submarines: War Beneath The Waves. From 1776 to the Present Day. Harper Collins, 2001. ISBN 0-00-710558-4.
Спасылкі