Bounce (бел. «адскок») — серыя мабільных гульняў, якая была апублікавана кампаніяй Nokia.
Bounce (2000)
У арыгінальнай гульні Bounce гулец кіруе аранжавым шарам праз мноства ўзроўняў у 2D-гульнявым свеце з бакавой прагорткай. Гульня была папярэдне загружана на многіх мабільных тэлефонах Nokia і лічыцца адной з самых вядомых мабільных гульняў Nokia разам са Змяёй.
Гулец кіруе аранжавым шарам з заданнем прайсці праз усе абручы. Таксама шар можа стаць вялікім, што дазволіць яму плаваць у акваторыях (афарбаваны ў блакітны колер). Ворагі прыходзяць у выглядзе статычных перашкод: блакітныя калючыя аб’екты, якія рухаюцца (прыхільнікі гульні іх называюць павукамі) і цвёрдыя жоўтыя аб’екты «свечкі». Дотык да аднаго з ворагаў прывядзе да страты жыцця.
Nokia 9210 Communicator (Symbian Series 80) ад 2000 года (выпушчаны ў 2001 годзе) стаў першай прыладай для гульні[1][2]. Праз абноўленыя версіі гульня таксама была папярэдне загружана на тэлефонах пачатковага ўзроўню Symbian Series 40, такіх як Nokia 6610 і Nokia 2600[3]. У гульні было 11 узроўняў. 2 пакета ўзроўняў (12-16, 17-21) былі даступны для запампоўкі для тэлефонаў Nokia Series 60 і Series 80 (Symbian OS)[4].
Серыя
Пазней Rovio Entertainment аб’ядналася з Nokia для распрацоўкі новых гульняў Bounce:[5][6][7][8][9][10][11][12]
Таксама было шмат модаў з некаторых гульняў Bounce, у асноўным Bounce Tales. Шматлікія неафіцыйныя рымэйкі Bounce былі створаны і даступны ў Google Play Store або App Store[13]. Тым не менш, ні адзін з гэтых рымэйкаў не мае ўзроўняў 12-21 або якіх-небудзь рымэйкаў-сіквелаў Bounce.
Адзін з самых знакавых «рымейкаў» гульні Bounce — гэта серыя Red Ball, якая створана Яўгенам Федасеевам[14], і распаўсюджвалася King.com, і Not Doppler[15]. Чатырохсерыйная серыя (чацвёртая частка — самая папулярная) Adobe Flash гульняў таксама спарадзіла некалькі клонаў, модаў і добра вядомая сярод супольнасці Speedrunning.
Рэдактар узроўняў
Неафіцыйны стваральнік узроўняў пад назвай BouncEdit быў створаны ў 2003 годзе, што дазволіла зрабіць персаналізаваны ўзровень[16]. Гэты рэдактар не працуе ў Windows 10.
Гл. таксама
Зноскі