Adobe

Adobe
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ і Лонданская фондавая біржа
Заснаванне 28 лютага 1982
Заснавальнікі Джон Уорнак і Чарлз Гешке
Краіна
Адрас
Галіна Вытворчасць праграмнага забеспячэння
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне[2]
Уласны капітал
  • 14,8 млрд $ (3 снежня 2021)[3]
Абарот
  • 15,8 млрд $ (3 снежня 2021)[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 5,8 млрд $ (3 снежня 2021)[3]
Чысты прыбытак
  • 4,82 млрд $ (3 снежня 2021)[3]
Актывы
  • 27,2 млрд $ (3 снежня 2021)[3]
Капіталізацыя
  • 253 млрд $ (2 лютага 2022)[4]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 25 988 чал. (3 снежня 2021)[3]
Даччыныя кампаніі Marketo[d][5] і Adobe Creative Cloud[d]
Сайт adobe.com (англ.)(ням.)(фр.)

Adobe Inc. (Эдо́ўбі) — амерыканская кампанія са штаб-кватэрай у Сан-Хасэ, Каліфорнія. Adobe спецыялізуецца на праграмах для стварэння і публікацыі шырокага спектру кантэнту, уключаючы графіку, фатаграфіі, ілюстрацыі, анімацыю, мультымедыя, відэа, кінафільмы і друк. Сярод флагманскіх прадуктаў кампаніі вылучаюцца праграма для рэдагавання выяў Adobe Photoshop, праграма для рэдагавання вектарнай графікі Adobe Illustrator, фармат файла PDF і праграма для працы з ім Adobe Reader. Шэраг прадуктаў ад Adobe прапануецца як частка SaaS-сэрвіса Adobe Creative Cloud.

Adobe была заснаваная ў снежні 1982 года Джонам Уорнакам і Чарльзам Гешке, якія пакінулі Xerox PARC для працы над мовай апісання старонак PostScript.[6] У 1985 годзе кампанія Apple Computer атрымала ліцэнзію на PostScript для выкарыстання ў сваіх прынтарах LaserWriter, што стала пачаткам рэвалюцыі ў настольных выдавецкіх сістэмах.[7] Пазней Adobe распрацоўвала анімацыйную платформу Adobe Flash, набытую у кампаніі Macromedia, праграму рэдагавання відэа Adobe Premiere, платформу для лоў-код (англ.: low-code) вэб-распрацоўкі Adobe Muse.

Станам на 2022 год Adobe мела больш за 26 000 супрацоўнікаў па ўсім свеце.[6] Кампанія лічыцца дамінуючай у сферы распрацоўкі дызайнерскіх і крэатыўных праграм.[8][9]

Вядомыя прадукты

Праграмы для графічнага дызайну

  • Photoshop
  • Illustrator
  • Photoshop Elements
  • Acrobat DC
  • FrameMaker
  • Adobe XD
  • InDesign
  • Lightroom
  • Express
  • InCopy

Праграмы для вэб-дызайну

  • Dreamweaver
  • Flash
  • ColdFusion
  • Content Server
  • LiveCycle

Праграмы рэдагавання відэа, аўдыя і візуальных эфектаў

  • After Effects
  • Premiere Pro
  • Premiere Elements
  • Audition
  • Character Animator
  • Prelude
  • Animate

Гл. таксама

Крыніцы

  1. https://www.adobe.com/de/about-adobe/impressum.html Праверана 28 ліпеня 2021.
  2. National Software Reference Library
  3. а б в г д е Adobe Annual Report 2021 SEC 10-K
  4. Forbes Adobe (ADBE) Stock Key Data
  5. https://techcrunch.com/2018/09/20/adobe-gets-its-company-snaring-marketo-for-4-75-billion/
  6. а б Adobe fast facts (19 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы March 26, 2009. Праверана December 6, 2021.
  7. Edwards, Benj. Four reasons the LaserWriter mattered. MacWorld (27 красавіка 2010). Праверана September 24, 2015.
  8. Tilley, Aaron (2023-01-12). "How Adobe Became One of America's Most Valuable Tech Companies". The Wall Street Journal.
  9. The Secret of Adobe's Dominance Position in Design Software (англ.). envzone.com (24 кастрычніка 2020). Праверана 21 чэрвеня 2024.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!