6-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 9 снежня 1775 года.
З'яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку.
Размяшчэнне: Вільня, Наваградак (1790), Панявеж (1792).
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Бярэсцем (23 ліпеня), а таксама ў бітве пад Салатамі (29 ліпеня 1794) у час паўстання 1794 года.