2-я Дрысенская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў імя Калініна і імя Кутузава, вылучаных 1-й Дрысенскай партызанскай брыгадай. У снежні 1943 года пасля баёў з карнікамі брыгада (245 партызан, 1-ы і 2-і Калінінскія атрады) выйшла ў савецкі тыл. У студзені 1944 года камандаванне брыгады з асабовым складам (92 партызаны) вярнулася ў раён баявых дзеянняў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрысенскага і Расонскага раёнаў. 12 ліпеня 1944 года брыгада (230 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- 1-ы Калінінскі атрад (былы імя Калініна);
- 2-і Калінінскі атрад (былы імя Кутузава);
- 3-і Калінінскі атрад.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы Полацк — Даўгаўпілс, шашэйных і грунтавых дарогах Полацк — Даўгаўпілс, Асвея — Полацк, Клясціцы — Полацк, Расоны — Янкавічы, Боркавічы — Дрыса і іншых. У лістападзе — снежні 1943 года вялі баі з карнікамі, утрымлівалі абарону на рэкх Дрыса і Нішча каля вёсак Латышова, Залессе, Аляксееўцы, Пярэкі, Дзёрнавічы, Жукі. У лютым і ліпені 1944 года разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Зяленаўшчына і Пярэкі Дрысенскага раёна. У красавіку 1944 года ў час карнай экспедыцыі брыгада прарвала блакаду каля возера Акунёвец у Расонскім раёне. У «рэйкавай вайне» на чыгуначным участку Баравуха — Свольна падарвалі больш за 700 рэек. У ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі праследавалі нямецкія войскі ў раёне вёсак Смалоўка, Шахавіца, Рудня, Юзафова да ракі Свольна.
Памяць
У 1964 годзе каля вёскі Новы Строй (былая Верасна) Верхнядзвінскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура