1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных 10-й Журавіцкай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага і Жлобінскага раёнаў. 2 кастрычніка, 20 — 25 лістапада, 2 снежня 1943 года брыгада (1585 партызан, 4 атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- 108-ы партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага;
- 262-і партызанскі атрад імя В. П. Чкалава;
- 263-і партызанскі атрад імя М. І. Кутузава.
Пазней у складзе брыгады былі створаны:
- партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага;
- партызанскі атрад імя А. В. Суворава,
108-ы партызанскі атрад быў вылучаны ў самастойны.
15 кастрычніка 1943 года з асабовага складу 3-й роты 263-га атрада імя М. І. Кутузава арганізаваны атрад «Смерць фашызму» (расфарміраваны 4 лістапада таго ж года), а таксама згадваецца атрад імя Р. К. Арджанікідзэ, але яго баявая дзейнасць не праследжваецца.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнікі штаба
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Гомель — Жлобін. У ліпені — жніўні 1943 года пусцілі пад адхон 27 эшалонаў, знішчылі 47 аўтамашын, 12 мастоў, захапілі 10 кулямётаў, 13 аўтаматаў і 180 вінтовак. У жніўні — верасні 1943 падарвалі больш за 1000 рэек.
Літаратура
Спасылкі