Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў |
Дата нараджэння |
15 сакавіка 1918(1918-03-15) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
6 ліпеня 1941(1941-07-06) (23 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Род войскаў |
пяхота |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бяляеў.
Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў (нар. 15 сакавіка 1918, в. Піхалёва, Заволжскі раён, Іванаўская вобласць — 6 ліпеня 1941, Крупскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1941)[1].
Біяграфія
Кандыдат у члены КПСС. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір бронемашыны сяржант Я. Д. Бяляеў асабліва вызначыўся ў абарончых баях у Беларусі. У чэрвені 1941 года ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна з экіпажам машыны падбіў варожы танк і 3 матацыклы. 6 ліпеня 1941 года каля вёсак Гібайлавічы і Сомры Крупскага раёна загінуў у баі.
Пахаваны ў г. Крупкі, на брацкай магіле пастаўлены абеліск[2].
Памяць
Яго імем названа вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.