Яечкі, тэсцікулы (лац.: testes, testiculus, грэч. Ὄρχις) — парныя мужчынскія палавыя залозы млекакормячых жывёл і чалавека, у якіх выпрацоўваюцца сперматазоіды і сакратуюцца андрагены, галоўным чынам тэстастэрон.
Яечкі плода ўтвараюцца ў брушной поласці, але да моманту нараджэння апускаюцца ў машонку, дзе знаходзіцца пры больш нізкай тэмпературы, што спрыяе ўтварэнню і развіццю сперматазоідаў. Біяхімічнае выспяванне сперматазоідаў адбываецца ў прыдатку яечкаў, дзе сакратуецца і вадкасць, якая разбаўляе сперму. Найбольш частае запаленчае захворванне яечкаў — архіт.