У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Якаўлеў.
Юрый Васілевіч Якаўлеў (25 красавіка 1928, Масква — 30 лістапада 2013) — расійскі акцёр. Народны артыст СССР (1976). Дзяржаўная прэмія Расіі (1970, 1994), Дзяржаўная прэмія СССР (1979).
Біяграфія
Скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна (1952). Працаваў у Маскоўскім тэатры імя Я. Вахтангава. Яго мастацтва вызначалася лёгкасцю гульні, псіхалагізмам, стрыманай эмацыянальнасцю, артыстызмам, дакладным пачуццём стылю і жанру твора, арыстакратычнасцю.
Сярод роляў: Гарацыа («Гамлет», Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары», А. Фрэдры), Панталонэ («Прынцэса Турандот», К. Гоцы), Рыкарда, Каладжэра дзі Спелта («Філумена Мартурана», «Вялікая магія», Э. Дэ Феліпа), Балангброк («Шклянка вады» Э. Скрыба), Кларк («Вясёлыя хлопцы», Н. Саймана), Моцарт («Маленькія трагедыі» А. Пушкіна), Карэнін («Жывы труп» Л. Талстога), Глумаў, Дудукін («На ўсялякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага, Казанова сямідзесяці трох гадоў («Тры ўзросты Казановы» паводле п’ес М. Цвятаевай).
З 1956 года здымаўся ў кіно: князь Мышкін («Ідыёт», 1958), паручнік Ржэўскі («Гусарская балада», 1962), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна», 1968), домакіраўнік Бунша і цар Іван Грозы («Іван Васілевіч мяняе прафесію», 1973), Іпаліт («Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!», 1975), Бі («Кін-дза-дза!», 1986), «Пастка для адзінокага мужчыны» (1990).
Народны артыст СССР, карыфей Вахтангаўскага тэатра Юрый Якаўлеў памёр у бальніцы 30 лістапада 2013 года пасля цяжкай працяглай хваробы[4].
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 256. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|