Калекцыянаваў археалагічныя помнікі, медалі, у зборы Лоскага мелася таксама калекцыя зброі. У 1856 годзе прадметы са збору дэманстраваліся на варшаўскай выстаўцы помнікаў даўніны[1].
З 1875 года пасля продажу маёнтка жыў у Варшаве[1]. У 1883 годзе выдаў гістарычную кнігу «Ян Сабескі, яго сям’я, таварышы па зброі і тагачасныя помнікі» (польск.: Jan Sobieski, jego rodzina, towarzysze broni i współczesne zabytki).
Пахаваны на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі (кватэра 59, рад 6, месца 7).