Эль-Кунейтра

Эль-Кунейтра
араб. القنيطرة‎‎
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1000
Вышыня цэнтра
942 м
Насельніцтва
  • 153 чал. (2004)
Тэлефонны код
43
Афіцыйны сайт
Эль-Кунейтра на карце Сірыі
Эль-Кунейтра (Сірыя)
Эль-Кунейтра
Эль-Кунейтра (Сірыя)
Эль-Кунейтра

Эль-Кунейтра (араб. القنيطرة‎‎) — пакінуты горад на паўднёвым захадзе Сірыі пад кіраваннем ААН, сталіца мухафазы Эль-Кунейтра.

8 снежня 2024 года, сілы Ізраіля занялі горад[1].

Гісторыя

У 1967 годзе пасля Шасцідзённай вайны горад быў акупаваны Ізраілем. У ходзе вайны Суднага дня ў 1973 годзе горад занялі сірыйскія войскі. У Эль-Кунейтры сканцэнтравалася палова ўсёй Сірыйскай ваеннай моцы. 21 кастрычніка таго ж года горад падвергнуўся жорсткай бамбардзіроўцы ВПС Ізраіля. Далей рушыла ўслед наземная аперацыя, падчас якой Эль-Кунейтра была цалкам разбурана. Да заканчэння вайны ізраільская армія паспела пасля захопу горада прасунуцца ўглыб сірыйскай тэрыторыі так, што апынулася на адлегласці каля 40 кіламетраў ад Дамаску.

У маі 1974 года па ініцыятыве ЗША паміж Ізраілем і Сірыяй было падпісана Пагадненне аб раз’яднанні, па якім тэрыторыя, акупаваная Ізраілем, была ператворана ў дэмілітарызаваную буферную зону пад кіраваннем ААН. У рэгіён былі ўведзеныя надзвычайныя ўзброеныя сілы ААН і створаныя Сілы па назіранні за раз’яднаннем.

Да 1973 года насельніцтва горада складала 17 тысяч чалавек. Эль-Кунейтра была вернута Сірыі па дамове аб падзеле сіл паміж Ізраілем і Сірыяй ад 31 мая 1974 года, ініцыяванай ЗША, дзе ў параграфе Б (1) запісана патрабаванне:

Уся тэрыторыя на ўсход ад лініі А будзе падпарадкоўвацца сірыйскай адміністрацыі, і сірыйскія грамадзяне вернуцца на гэтую тэрыторыю.

Паводле амерыканскага гісторыка Даніэля Пайпса, сірыйскія ўлады дзеля дасягнення прапагандысцкага эфекту не дазволілі насельніцтву вярнуцца ў горад да свайго звычайнага жыцця і з тых часоў дэманструюць руіны горада як вынік Ізраільскага «беспрэцэдэнтнага тэрарызму і жорсткасці»[2]. Аднак амерыканская некамерцыйная арганізацыя «Камітэт за дакладнасць асвятлення ў Амерыцы падзей на Блізкім Усходзе», грунтуючыся на аналізе дадзеных заходніх СМІ за 1967—1974 гады, заявіла, што разбурэнне горада — вынік баявых дзеянняў з боку Сірыі, якая ў спробах абстраляць ізраільскія пазіцыі на Галанах у 1970—1973 гадах гадзінамі падвяргала Эль-Кунейтру магутным артылерыйскім абстрэлам[3].

Спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Нільс-Горан Гюсінг наведаў Эль-Кунейтру ў ліпені і паведаміў, што «амаль кожны магазін і кожны дом, здавалася, былі ўзламаныя і разрабаваныя», і што некаторыя будынкі былі падпаленыя пасля таго, як яны былі абадраныя. Хоць ізраільскія прадстаўнікі паведамілі Гюсінгу, што Эль-Кунейтра была разрабавана сірыйцамі, якія адыходзілі, прадстаўнік ААН расцэньвае гэта як малаверагоднае, улічваючы надзвычай кароткі прамежак часу паміж памылковай аб’явай па радыё пра падзенне і сапраўдным падзеннем горада праз некалькі гадзін. Ён прыйшоў да высновы, што «адказнасць за ажыццяўленне гэтага шырокага разрабавання горада Эль-Кунейтра ляжала ў значнай ступені на ізраільскіх сілах».

Камітэт ЗША па справах бежанцаў і імігрантаў паведаміў, што: «перад адыходам ізраільцяне выраўнялі горад з дапамогай бульдозераў і дынаміту»[4].

З 1974 года Эль-Кунейтра знаходзіцца ў нейтральнай дэмілітарызаванай паласе паміж ізраільскай і сірыйскай мяжой, кантраляванай сіламі ААН. Горад застаецца практычна незаселеным да цяперашняга часу. На тэрыторыі горада і ў ваколіцах — падвышаная мінная небяспека.

Крыніцы

  1. Андрей_Елистратов. Израиль начал наземную операцию на юге Сирии, танки ЦАХАЛ вошли в Эль-Кунейтру (руск.). Репортёр (8 снежня 2024). Праверана 8 снежня 2024.
  2. Daniel Pipes. Quneitra, Why in Ruins?. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 5 жніўня 2009.
  3. New York Times Quneitra Claims Contradicted by Times Own Reporting. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2011. Праверана 5 жніўня 2009.
  4. www.refugees.org.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!