Быў адным з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У 1917 узначаліў партыю Шын Фейн і патрыятычную ваенную арганізацыю «Ірландскія валанцёры». У 1919-22 дэ Валера прэзідэнт і кіраўнік урада, які дамагаўся нацыянальнай незалежнасці Ірландыі. У перыяд Грамадзянскай вайны 1922-23 узначальваў войскі рэспубліканцаў супраць прыхільнікаў англа-ірландскага дагавору 1921, па якім Паўночная Ірландыя засталася пад уладай англічан, а астатняя частка краіны абвяшчалася брытанскім дамініёнам. У 1927 годзе, выйшаўшы з Шын Фейн, увайшоў у парламент дамініёна ў якасці кандыдата створанай ім ў 1926 партыі «Фіян Файл». У 1932-48 кіраўнік ірландскага ўрада і міністр замежных спраў. Праводзіў курс, накіраваны на заахвочванне развіцця нацыянальнай эканомікі і паслабленне яе залежнасці ад брытанскіх манаполій і разам з тым на ўціск дэмакратычных свабодаў ўнутры краіны. У гады 2-й сусветнай вайны 1939-45 ўрад дэ Валера абвясціў аб нейтралітэце. У 1951-54 і ў 1957-59 Дэ Валера прэм'ер-міністр Ірландскай Рэспублікі; палітыка яго ўрада была накіравана на актыўнае прыцягненне ў эканоміку краіны замежнага капіталу і ў той жа час на недалучэнне да ваенна-палітычных блокаў. З 1959 Дэ Валера прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі.