У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ландау.
Эдмунд Георг Герман (Іезекііль) Ландау (ням.: Edmund Georg Hermann (Yehezkel) Landau; 14 лютага 1877, Берлін — 19 лютага 1938, Берлін) — нямецкі матэматык, які ўнёс істотны ўклад у тэорыю лікаў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і паспяховага берлінскага ўрача яўрэйскага паходжання, прафесара Леапольда Ландау (1848—1920), маці Ёхана Якобі паходзіла з вядомага банкірскага дома Якобі. Да 16 гадоў вучыўся ў берлінскай Французскай гімназіі (Collège Français), якую паспяхова скончыў на 2 гады раней, чым трэба.
У 1899 годзе пад кіраўніцтвам Фрабеніуса падрыхтаваў і абараніў дысертацыю па тэорыі лікаў, пасля чаго прыняты дацэнтам у Берлінскі ўніверсітэт. У гэтыя ж гады выпусціў 2 зборнікі матэматычных галаваломак, звязаных з шахматамі.
У 1901 годзе абараніў доктарскую (habilitation thesis) аб шэрагах Дзірыхле ў аналітычнай тэорыі лікаў. У 1905 годзе ажаніўся з Мар’янай Эрліх, дачкой нобелеўскага лаўрэата Паўля Эрліха.
У 1909 годзе, пасля смерці Мінкоўскага, заняў яго кафедру і становіцца прафесарам матэматыкі Гётынгенскага ўніверсітэта. Тут ён працаваў да 1934 года, калі нацысты пачалі кампанію чысткі ўніверсітэта ад «неарыйскіх элементаў».
У канцы 1920-х гадоў наведаў Палесціну. Быў абраны прафесарам Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, удзельнічаў у заснаванні там Інстытута матэматыкі, прачытаў там першы курс лекцый на іўрыце.
У 1934 годзе пад ціскам нацыстаў Ландау быў змушаны сысці ў адстаўку. Ён не захацеў пакінуць Германію і працягваў жыць у Берліне. З 1935 года выкладаў у Кембрыджскім, у 1937—1938 гадах — у Брусельскім універсітэтах. Памёр у 1938 годзе ад сардэчнага прыступу.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|