Эгіна (стар.-грэч.: Αἴγινα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]наяда, дачка рачнога бога Асопа, якая была выкрадзена Зеўсам і нарадзіла яму сына Эака, што славіўся самым набожным і справядлівым сярод грэкаў.
Зеўс выкраў яе з Фліунта і прынёс на востраў Энону, асцерагаючыся Геры[2]. Зеўс спакусіў яе ў агністым абліччы[3]. Або Зеўс прыняў аблічча арла[4].
Злучэнне Зеўса і Эгіны антычныя крыніцы лакалізавалі на востраве Эгіна, які раней нібы зваўся Энонай. Імя выкрадальніка німфы назваў Асопу Сісіф, завошта ўгневаны грамабой наслаў на яго Танатаса. Эгіна нарадзіла сына Эака[5]. Пасля нараджэння сына Эгіна стала жонкай Актара. Нарадзіла ад Актара сына Менетыя[6].
Яе статуя ў Алімпіі[7]. Статуя ў Дэльфах — дарунак фліясійцаў[8].