Эгейская культура

Палац у Кносе. Фрагмент забудовы. XVI ст. да н.э.

Гісторыя Грэцыі

Дагістарычная Грэцыя
(да XXX ст. да н. э.)
Эгейская культура
(XXX—XII да н. э.)
Заходнеанаталійская цывілізацыя
Мінойская цывілізацыя
Кікладская культура
Эладская цывілізацыя
Мікенская цывілізацыя
Старажытная Грэцыя
(XI — 146 да н. э.)
Цёмныя стагоддзі (XI—IX)
Архаічны перыяд (VIII—VI)
Класічны перыяд (V—IV)
Эліністычны перыяд (IV — 146)
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.)
Сярэднявечча і Новы час
(330—1832)
Візантыйская Грэцыя (330—1453)
Франкакратыя (1204—1458)
Асманская Грэцыя (1458—1832)
Сучасная Грэцыя
(пасля 1821)
Вайна за незалежнасць (1821—1832)
Каралеўства (1832—1924)
Другая Рэспубліка (1924—1935)
Рэжым 4 жніўня (1936—1941)
Другая сусветная вайна (1941—1944)
Грамадзянская вайна (1944—1949)
Пасляваенны час (1950—1967)
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974)
Трэцяя Рэспубліка (з 1974)
Тэматычныя артыкулы
Ваенная гісторыя
Грэчаскія імёны
Грэчаская мова
Грэчаская літаратура

Эгейская культура, Крыта-мікенская культура — умоўная агульная назва культур бронзавага веку в-ва Крыт (мінойскай), астравоў Эгейскага мора (кікладскай) і мацерыковай Грэцыі (эладскай, у тым ліку мікенскай).

Узнікла і развівалася ў ІІІ — ІІ тыс. да н.э. (XXX—XII ст. да н.э.). Зведала непасрэдны ўплыў культурных здабыткаў Блізкага Усходу (Старажытны Егіпет), але захавала сваю самабьггнасць; палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё мясцовых протадзяржаў развівалася ў палацавых гаспадарках гарадоў Крыта, Мікенаў, Троі, Піласа і інш. Яе гісторыя паводле вынікаў археалагічных даследаванняў англійскага археолага А. Дж. Эванса падзяляецца на 4 перыяды: раннемінойскі, ці дапалацавы (2600—2000 да н.э.); сярэднемінойскі, ці палацавы (2000—1700 да н.э.); сярэднемінойскі, ці новапалацавы (1700—1400 да н.э.); познемінойскі, ці пасляпалацавы (1400—1150 да н.э.).

Жаночы вобраз

Узнікненне гарадоў на Крыце адносіцца да пачатку II тыс. да н. э. Іх жыхары валодалі дастаткова развітымі будаўнічымі прыёмамі, выкарыстоўвалі бронзавыя прылады працы, выраблялі гліняны посуд, ювелірныя ўпрыгажэнні з золата, слановай косці, вырабных камянёў. У пачатку сярэднемінойскага перыяду фарміруюцца буйныя эканамічныя і культурныя цэнтры — Кнос і Фест. Для іх характэрна ўзвядзенне развітых жылых комплексаў, так званых «старых палацаў», дзе ўсе памяшканні групаваліся вакол вялікага двара. У выяўленчым мастацтве складваецца ідэал прыгожага чалавека. Для мужчыны гэта фігура з шырокімі плячамі, дужымі рукамі, тонкай таліяй. Жаночыя вобразы вызначаліся вытанчанасцю і зграбнасцю. Мастацкія творы пачалі стварацца прафесійнымі майстрамі, што адлюстроўваецца ў іх добрым тэхнічным выкананні.

Наступны перыяд, «новапалацавы», пачаўся пасля спусташальнага землетрасення, якое разбурыла практычна ўсе манументальныя помнікі на Крыце. Цяпер на падмурках старых будынкаў узводзяць новыя, значна большыя па памерах, двухпавярховыя, з багатым убраннем інтэр’ераў: у Кносе, Фесце, Маліі, у Ката-Закра, Агія-Трыадзе. Росквіт гаспадаркі і культуры найбольш старажытнай дзяржавы на Крыце адбыўся ў XVII—XVI ст. да н.э.

Сцены выкладваюць з каменных блокаў і цэглы, выкарыстоўваюць драўляныя калоны на каменных базах. Фарміруецца сістэма асвятлення светлавымі калодзежамі. У палацавых комплексах вылучаюцца жылая жаночая частка і групы парадна-прадстаўнічых памяшканняў. Аддзяляюцца збудаванні гаспадарчага прызначэння: склады, кладовыя, майстэрні. Будуюцца відовішчныя пляцоўкі з месцамі для гледачоў. Асаблівасцю архітэктуры палацаў Крыта з’яўляецца адсутнасць умацаванняў вакол іх. Гэта былі важныя цэнтры, у якіх канцэнтравалася палітычнае і рэлігійнае жыццё. Палацы аб’ядноўвалі таксама вытворчыя і гандлёвая сферы. Сумеснай працай многіх пакаленняў архітэктараў, земляробаў, рамеснікаў і рабоў быў пабудаваны суцэльны комплекс прыблізна з 300 памяшканняў — велічны трохпавярховы Кноскі палац, т. зв. Лабірынт. Залы і пакоі Кноскага палаца, знаходзячыся на розных узроўнях, злучаныя лесвіцамі і пераходамі, асветленыя і зацемненыя, стваралі ўражанне рухомасці, зменлівасці, не ўласцівай архітэктуры Старажытнага Усходу. Падобны палац быў у Фесце на поўдні Крыта.

Рэлігіяй крыцян было мнагабожжа: «Вялікая багіня» (захавалася статуэтка багіні, якая трымае змей), Мінатаўр і інш. Жывапіс прадстаўлены фрэскамі («гульня з быком», «кноская парыжанка» і інш.), расфарбаванымі рэльефамі на сценах («цар-жрэц»). У 1953 дэшыфраваны таблічкі лінейнага пісьма XVIII—XI ст. да н.э. (гл. Крыцкае пісьмо).

Статуэтка багіні са змеямі з палаца ў Кносе. XVII ст. да н.э.

У Кносе, іншых гарадах Крыта, такіх, як Фера, Малія, Агіа-Трыада, былі выяўлены выдатныя творы дробнай пластыкі. Так, у Кносе ў тайніку знаходзіліся керамічныя статуэткі багінь або жрыц са змеямі, культ якіх, відаць, меў шырокае распаўсюджанне. Фігуры маладых жанчын падкрэслена вытанчаныя, пяшчотныя. Яны пышнагрудыя, у іх тонкія таліі, плаўныя згібы рук і торсаў, мудрагелістыя, высокія галаўныя ўборы. Па-свойму выразныя рэльефы з палаца Агіа-Трыады са сцэнамі барацьбы з быкамі, пластыка на рытуальных сасудах, тэракотавыя і бронзавыя статуэткі.

«Дзеці, якія баксіруюць». Фрэска з в. Ціра. XVI ст. да н.э.
Фрагмент роспісу залы палаца ў Кносе. XVI — пач. XV ст. да н.э.

Разнастайнымі былі творы прыкладнога мастацтва, якія выконвалі рамеснікі крыцкіх гарадоў. Асобнае месца сярод іх займала распісная кераміка. У 1800—1700 г. да н. э. складваюцца адметныя стылі дэкарыравання сасудаў: «камарэс» (назва звязана з месцам першых знаходак у цэнтры Крыта) і «марскі  (руск.)». Для першага характэрна выкарыстанне маляўнічых зігзагаў, спіраляў, завіткоў, кругоў, буйных разетак як паасобку, так і ў разнастайных спалучэннях. У іх аздобе прасочваюцца гарманічная ўраўнаважанасць буйных элементаў і свабоднага гладкага поля. У «марскім» стылі дамінуючымі былі стылізаваныя выявы малюскаў, рыб, васьміногаў, ракавін, медуз, каралаў, водарасцей. Напрыклад, на вазах з Гурніі і Палекастра (абедзве — каля 1600 да н.э.) паказаны васьміногі, шчупальцы якіх абвіваюць тулавы сасудаў і аб’ядноўваюць у адзіную кампазіцыю намаляваных тут жа іншых марскіх істот, што стварае ўражанне рухомага марскога асяроддзя.

У сярэдзіне II тыс. да н. э. крыцкія гарады былі захоплены плямёнамі, якія прыйшлі з мацерыка, — ахейцамі. Падзенне гэтых буйных цэнтраў старажытнай цывілізацыі, відаць, паскорыў выбух вулкана на востраве Ціра (Сантарын) каля 1450 да н.э.

3 XV—XIV ст. да н. э. цэнтр эгейскай культуры перамяшчаецца на поўдзень сучаснага Балканскага паўвострава — у Мікены, Тырынф, Аргас і Пілас. Аднак пачатак своеасаблівай культуры пелапанескіх гарадоў адносіцца да больш ранняга часу (XVII ст. да н.э.), калі на іх аказвалі моцнае ўздзеянне суседнія крыцкія калоніі. Насельніцтва ўсходняй часткі Пелапанеса складалі грэкі-ахейцы, суровы лад жыцця якіх вызначаўся асаблівай ваяўнічасцю. Відаць, таму іх гарады нагадваюць непрыступныя цытадэлі. Асабліва ўражваюць памеры сцен. Напрыклад, у Тырынфе іх таўшчыня дасягала да 17 м, вышыня — ад 18 да 20 м. Яны былі складзены з каменных блокаў-квадраў вагой ад 5 да 12 т. Унутры іх знаходзіліся галерэі і памяшканні ваеннага прызначэння з несапраўднымі скляпеністымі перакрыццямі. Археолагі, звярнуўшы ўвагу на тэхніку кладкі гэтых умацаванняў, назвалі яе «цыклапічнай». Магутныя сцены пелапанескіх гарадоў далі падставы старажытным грэкам стварыць легенду аб волатах-цыклопах, якія толькі і маглі ўзвесці такія крэпасці. Мікены і Тырынф былі пабудаваны на высокіх пагорках, якія атрымалі назву «акропаль», што азначала «верхні горад».

3 будынкаў Мікен, Тырынфа і Піласа лепш за ўсё вывучаны Піласкі палац. Гэта быў двухпавярховы комплекс з дакладнай сіметрычнай планіроўкай. У ім налічвалася некалькі дзясяткаў памяшканняў — залы параднага і культавага прызначэння, пакоі правіцеля, склады, майстэрні. Меўся таксама арсенал са зброяй. Акрамя ўсяго гэтага палац быў аснашчаны сістэмай водазабеспячэння і каналізацыі. Мікенскі палац, мяркуючы па дадзеных археалагічных раскопак, вызначаўся большай упарадкаванасцю, чым лабірынт у Кносе. Асновай яго была вялікая прамавугольная зала (мегаран) з ачагом пасярэдзіне і тронам правіцеля насупраць уваходу. Перакрыцці залы падтрымлівалі чатыры калоны. Такі тып будынка быў потым узяты грэкамі за аснову культавых збудаванняў.

Аб дойлідстве Тырынфа, Мікен і Піласа можна меркаваць таксама і на падставе пахаванняў, грабніц. Яны вядомы двух тыпаў: высечаныя ў скалістым грунце (шахтавыя магілы) і наземныя купальныя збудаванні (толасы). Самая вядомая грабніца, знойдзеная непадалёку ад Мікенскага акропаля, атрымала назву «Скарбніца Атрэя» па імені легендарнага цара Атрэя, бацькі Агамемнана, правіцеля Мікен (XIV ст. да н.э.). Такі тып пахавання ўзыходзіць да старажытных курганоў-магіл. Яе несапраўдныя скляпенні ўтвараюць кольцы каменных пліт, якія ссоўваюцца да цэнтра, навісаюць адна над адной і зыходзяцца ўверсе. Купал дыяметрам 14,5 м падымаўся на вышыню 13,2 м і быў упрыгожаны буйнымі пазалочанымі бронзавымі разеткамі. Масіўныя, з замкнутай, пазбаўленай натуральнага асвятлення ўнутранай прасторай толасы павінны былі сімвалізаваць замагільны свет, куды трапляў чалавек пасля смерці.

У шахтавых пахаваннях Мікен і Тырынфа знойдзена вялікая колькасць прадметаў побыту, зброі, ювелірных упрыгожанняў, рытуальных сасудаў — рытонаў, пахавальных масак. Большасць з іх — залатыя вырабы, дасканалыя па форме і тэхнічным выкананні. У асобных магілах былі знойдзены залатыя пахавальныя маскі, у якіх аб’ядналіся прыёмы тарэўтыкі і рэльефа. Іх роля заключалася хутчэй за ўсё ў тым, каб устанаўліваць мяжу паміж светам зямным і замагільным. Пры ўсім схематызме і ўмоўнасці выяў у іх рэльефах прасочваецца правобраз будучага скульптурнага партрэта. Шахтныя магілы з мноствам каштоўных рэчаў даследаваны нямецкім археолагам Генрыхам Шліманам.

«Скарбніца Атрэя» каля Мікен. XIV ст. да н.э.
«Львіная брама  (руск.)» ў Мікенах. ХІV-ХІІІ ст. да н.э.

Суровы, падпарадкаваны мэтам абароны характар архітэктуры Мікен, Тырынфа і Піласа абмежаваў развіццё пластыкі, нават яе манументальных форм. Практычна адзіным такім творам з’яўляецца каласальных памераў рэльефная пліта, змешчаная над брамай, што вяла ў мікенскую крэпасць. У яе трохвугольную прастору ўпісаны выявы двух львіц, якія пярэднімі лапамі абапіраюцца на падножжа калоны. Іх дужыя целы і грозныя позы павінны былі атаесамлівацца з вобразам пільных вартавых, што ахоўваюць уваход у горад, сімвалізаваць царскую веліч і магутнасць правіцеляў. Верагодна падобная пліта, але з выявамі іншага, сакральнага зместу знаходзілася ў «Скарбніцы Атрэя», аб чым сведчыць свабодная трохкутная прастора над уваходам у яе.

Насценныя роспісы грэчаскіх палацаў маюць многа агульнага з жывапісам мінойскіх гарадоў. Аднак пры знешнім падабенстве сюжэтаў відавочны зусім іншыя адносіны да выяўлення і ацэнкі з’яў рэчаіснасці. Для кампазіцый характэрны завершаныя формы, сілуэтнасць, падкрэсленая дэкаратыўнасць, у вядомым сэнсе — схематычнасць. Іх вылучае рацыяналістычнасць трактовак, гэта прасочваецца нават у абранні сюжэтаў — сцэн паляванняў, баёў, урачыстых працэсій. Асабліва многа такіх выяў знойдзена ў палацы Тырынфа, тут яны не толькі знаходзіліся на сценах мегарана, але і ўтваралі дэкаратыўную аздобу падлогі.

Яшчэ адным цэнтрам старажытнай эгейскай цывілізацыі была Троя. Рэшткі гэтага горада знойдзены ў паўночна-заходняй частцы Малой Азіі. Знаходкі археолагаў дазваляюць параўноўваць мастацтва Троі з Мікенамі і Тырынфам. Паміж імі было многа агульнага — тая ж стрыманасць І суровасць архітэктуры, падобныя тыпы будынкаў, высокі ўзровень выканання дэкаратыўна-прыкладных твораў, невялікая колькасць скульптурных выяў.

На мяжы XIII—XII ст. да н.э. Крыта-мікенская культура і яе цывілізацыя перасталі існаваць пад ударамі плямён дырыйцаў. У сярэдзіне XIII ст. да н.э. на тэрыторыі Балканскага паўвострава адбыліся вялікія ваенныя дзеянні. Ахейскія плямёны разбурылі Трою, а ў хуткім часе плямёны дарыйцаў, іанійцаў, эалійцаў пакарылі Мікены, Тырынф, Пілас, захапілі Эгейскія астравы, дасягнулі Малаазіяцкага ўзбярэжжа. Гэта нанесла вялікі ўрон культуры. Былі страчаны прыёмы будаўніцтва, забыты тэхналогіі апрацоўкі металаў, навыкі пісьма, разбурана дзяржаўная структура мінойскага грамадства.

Нягледзячы на спусташэнні, культурная спадчына Крыта-Мікенскага свету стала асновай, на якой атрымала развіццё мастацтва Старажытнай Грэцыі, перш за ўсё ў так званыя «цёмныя стагоддзі» (XI—IX ст. да н.э.). Тады складваецца агульнагрэчаскі пантэон багоў, з’яўляецца міфалогія, выпрацоўваецца адзіная мова — фарміруюцца перадумовы мастацтва архаікі. Аб «цёмных стагоддзях» вядома толькі па творах Гамера, у якіх пераплятаюцца рэальныя гістарычныя падзеі і міфы.

Гл. таксама

Літаратура

Read other articles:

Dutch former football defender Dyanne Bito Personal informationFull name Dyanne Marie Christine BitoDate of birth (1981-08-10) 10 August 1981 (age 42)Place of birth Sint Michiel, CuraçaoHeight 1.63 m (5 ft 4 in)Position(s) Forward, DefenderYouth career1994–1998 Geel-Wit1998–2000 TYBBSenior career*Years Team Apps (Gls)2000–2004 Wartburgia 2004–2007 Heike Rheine 63 (30)2007–2008 ADO Den Haag 16 (3)2008–2011 AZ Alkmaar 65 (3)2011–2015 Telstar 84 (5)Internationa...

 

Lokasi County Roscommon Jangan dikelirukan dengan Roscommon County, Michigan, Amerika Serikat County Roscommon (bahasa Irlandia: Contae Ros Comáin) ialah sebuah county yang terletak di Provinsi Connacht, Republik Irlandia. County Roscommon meliputi daerah seluas 2.547 km² dan berpenduduk 58.700 jiwa (2006). Pusat administratif kota ini ada di Roscommon. Kota dan desa Arigna, Athleague, Athlone Ballaghaderreen, Ballintober, Ballinlough, Bellanagare, Bellanamullia, Boyle, Ballyfarnan, Ba...

 

Сторінка програмного часопису Краківського Авангарду «Zwrotnica», 1923 р. Краківський Авангард (пол. Awangarda Krakowska) — літературне угрупування періоду міжвоєнного двадцятиліття, створене у Кракові на засадах, що тяжіли до футуризму та авангардизму. Ідейним керівником та авто

この名前は、ポルトガル語圏の人名慣習に従っています。第一姓(母方の姓)はアウグスト、第二姓(父方の姓)はシャビエルです。 ガブリエル・シャビエル 2016年のシャビエル名前本名 ガブリエル・アウグスト・シャビエルGabriel Augusto Xavier愛称 シャビカタカナ ガブリエル シャビエルラテン文字 Gabriel Xavier基本情報国籍 ブラジル生年月日 (1993-07-15) 1993年7月15日(30歳...

 

British Labour politician Roberta Blackman-WoodsShadow Minister for PlanningIn office12 January 2018 – 6 November 2019LeaderJeremy CorbynPreceded byPosition establishedSucceeded byPosition abolishedShadow Minister for International DevelopmentIn office3 July 2017 – 12 January 2018LeaderJeremy CorbynPreceded byImran HussainSucceeded byDan CardenPreet GillShadow Minister for HousingIn office18 September 2015 – 3 July 2017LeaderJeremy CorbynPreceded byPosition es...

 

Third Mongol invasion of PolandPart of Mongol invasion of EuropeMap of Poland, 1275–1300. Talabuga attacked the duchy of Lesser Poland (pink), while Nogai attacked the duchies of Krakow (red) and Sieradz (purple).DateDecember 6th, 1287 – early February, 1288[1]LocationEastern and southern PolandResult Decisive Polish-Hungarian victory; Mongol invasion repulsed[2] Mongols expelled from Eastern Poland.Belligerents Golden Horde Kingdom of Galicia–Volhynia Grand Duchy of Mos...

Basketball game on June 14, 1998 Game 6 of the 1998 NBA FinalsExterior of the Delta Center in 2023, where the game was held. Chicago Bulls Utah Jazz 87 86 1234 Total Chicago Bulls 22231626 87 Utah Jazz 25241720 86 DateJune 14, 1998VenueDelta Center, Salt Lake City, UtahRefereesDick Bavetta, Hue Hollins, Danny CrawfordAttendance19,911 Game 6 of the 1998 NBA Finals was a professional basketball game that was played on June 14, 1998 between the visiting Chicago Bulls and the Utah Jazz at the Del...

 

Logo Hyundai AutoEver (Korean: 현대오토에버) is an automobile sales internet company. It is part of Hyundai Motor Group. It was established in 2000, with headquarters are in Seoul, South Korea. Hyundai AutoEver is owned by the Hyundai Motor Company and Kia Motors to sell new cars on portal websites. On-Line sales networking Hyundai Motor Company Kia Motors See also Hyundai Kia Automotive Group Hyundai Motor Company Kia Motors External links Official website Business data for Hy...

 

Austrian footballer Emanuel Šakić Šakić in 2020Personal informationDate of birth (1991-01-25) 25 January 1991 (age 32)Place of birth Vienna, AustriaHeight 1.77 m (5 ft 9+1⁄2 in)Position(s) Right-back[1]Team informationCurrent team CSKA SofiaNumber 17Youth career1999–2004 DSV Fortuna 052004–2007 Rapid WienSenior career*Years Team Apps (Gls)2007–2010 SK Rapid Wien II 22 (0)2010–2013 Floridsdorfer AC 72 (0)2013–2016 Austria Lustenau 89 (5)2016–20...

Paramitha Widya KusumaS.E., M.M.Anggota Dewan Perwakilan Rakyat Republik IndonesiaPetahanaMulai menjabat 1 Oktober 2019PresidenJoko WidodoDaerah pemilihanJawa Tengah IX Informasi pribadiLahir18 Januari 1992 (umur 31)Brebes, Jawa TengahPartai politik  PDI-PSuami/istriAhmad Saeful AnsoriHubunganIndra Kusuma (ayah)Anak2Alma materUniversitas Islam Sultan Agung Universitas PancasaktiPekerjaanPolitikusSunting kotak info • L • B Paramitha Widya Kusuma, S.E., M.M. (la...

 

Rasio: 2:3 Bendera Singapura adalah bendera negara Singapura. Bendera ini diperkenalkan pada 3 Desember 1959 sewaktu pelantikan Yang di-Pertuan Negara yang pertama, Encik Yusof bin Ishak. Diciptakan oleh sebuah komite yang diketuai oleh Wakil Perdana Menteri pada masa itu, Dr. Toh Chin Chye. Bendera ini menggantikan bendera Union Jack yang telah berkibar di Singapura selama 140 tahun (1819-1959) dan hingga kini digunakan sejak Singapura merdeka dari Malaysia pada 9 Agustus 1965. Bendera Singa...

 

Coordenadas: 43° 58' 54 N 4° 03' 11 E Canaules-et-Argentières   Comuna francesa    Localização Canaules-et-ArgentièresLocalização de Canaules-et-Argentières na França Coordenadas 43° 58' 54 N 4° 03' 11 E País  França Região Occitânia Departamento Gard Características geográficas Área total 10,06 km² População total (2018) [1] 456 hab. Densidade 45,3 hab./km² Código Postal 30350 Código INSEE 30065 ...

List of Indonesian regions This is a list of some of the regions of Indonesia. Many regions are defined in law or regulations by the central government. At different times of Indonesia's history, the nation has been designated as having regions that do not necessarily correlate to the current administrative or physical geography of the territory of the nation. Geographical units Regions of Indonesia according to ISO 3166-2:ID   ID-SM  ID-JW  ID-KA  ID-N...

 

Kattabomman redirects here. For the 1959 film, see Veerapandiya Kattabomman (film). For the biography, see Veerapandiya Kattabomman (book). For other uses, see Kattabomman (disambiguation). Palaiyakkarar of Tenkasi Veerapandiya KattabommanPalaiyakkarar of TenkasiVeerapandiya Kattabomman on a 1999 stampReign1792-16 October 1799Born3 January 1760 (1760-01-03)Panchalankurichi(in present-dayThoothukudi District,Tamil Nadu, India)Died16 October 1799(1799-10-16) (aged 39)Kayatharu, (now i...

 

Desk Set Spencer Tracy y Katharine Hepburn en una foto publicitaria de la película.Ficha técnicaDirección Walter LangProducción Henry EphronGuion Phoebe EphronHenry EphronMúsica Cyril J. MockridgeFotografía Leon ShamroyMontaje Robert L. SimpsonVestuario Charles LeMaireProtagonistas Katharine HepburnSpencer TracyGig YoungJoan BlondellDina MerrillNeva PattersonNicholas JoyDon Porter Ver todos los créditos (IMDb)Datos y cifrasPaís Estados UnidosAño 1957Género Comedia románticaDuració...

Japanese tennis player Misa Eguchi 江口 実沙Eguchi at the 2015 US Open qualifyingCountry (sports) JapanBorn (1992-04-18) 18 April 1992 (age 31)Ogōri, JapanHeight1.73 m (5 ft 8 in)Retired2018PlaysRight-handed (two-handed backhand)Prize money$424,199SinglesCareer record235–208 (53.0%)Career titles6 ITFHighest rankingNo. 109 (12 September 2016)Grand Slam singles resultsAustralian Open1R (2018)French OpenQ1 (2012, 2014, 2015, 2016)Wimb...

 

Wakil Presiden Republik GambiaLambangPetahanaMuhammad B.S. Jallowsejak 24 Februari 2023Ditunjuk olehPresiden GambiaMasa jabatan5 tahun, dapat dipilih kembaliPejabat perdanaSheriff Mustapha DibbaDibentukApril 1970 Wakil presiden Republik Gambia adalah jabatan politik tertinggi kedua di Gambia.[1] Jabatan tersebut dibentuk pada bulan April 1970, dengan disahkannya Konstitusi republik Gambia setelah referendum republik. Wakil Presiden diangkat oleh Presiden dan bertindak sebagai pen...

 

Campionati mondiali di slittino 1995 Competizione Campionati mondiali di slittino Sport Slittino Edizione XXX Organizzatore FIL Date 4 - 5 febbraio 1995 Luogo Lillehammer Impianto/i Pista di Lillehammer Vincitori Singolo u. Armin Zöggeler Singolo d. Gabriele Kohlisch Doppio S. Krauße / J. Behrendt Squadre  Germania Medagliere Nazione Tot.  Germania 3 2 0 5  Italia 1 1 2 4  Stati Uniti 0 1 0 1 Cronologia della competizione Calgary 1993 Altenberg 1996 Manuale I Campionati ...

This article is about the character from the Shakespearean play The Tempest. For other uses, see Miranda (disambiguation). Character in The Tempest Fictional character MirandaThe Tempest characterJohn William Waterhouse (1849–1917), Miranda—The Tempest. 1916.Created byWilliam ShakespeareIn-universe informationFamilyProspero (father) Prince Ferdinand (husband) Antonio (uncle) Alonso, King of Naples (father-in-law) Miranda is one of the principal characters of William Shakespeare's The Temp...

 

شارل لافران (بالفرنسية: Alphonse Laveran)‏    معلومات شخصية الميلاد 18 يونيو 1845[1][2][3][4][5]  باريس[6]  الوفاة 18 مايو 1922 (76 سنة) [7][1][2][3][4][5]  باريس[6]  مكان الدفن مقبرة مونبارناس  مواطنة فرنسا[8]  عضو في الجمعية ا...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!