Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Шэньсі

Шэньсі
кіт.: 陕西
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Zhao Gang[d]
Насельніцтва
  • 39 528 999 чал. (2020)[1]
Плошча
  • 205 800 км²
Шэньсі на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-SN
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэньсі́ — правінцыя ў Кітаі, у басейне сярэдняга цячэння ракі Хуанхэ. Плошча 205 тыс. км². Насельніцтва 36,59 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сіянь.

Геаграфія

Паўночная частка правінцыі ў межах Лёсавага плато, на поўдні хрыбет Цыньлін, у цэнтры раўніна ракі Вэйхэ.

Клімат умераны мусонны, на поўдні субтрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −8 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 23 і 27 °C. Ападкаў ад 300 мм на паўночным захадзе да 1000 мм на паўднёвым усходзе.

Галоўныя рэкі: Хуанхэ (з прытокам Вэйхэ) і Ханьшуй (прыток ракі Янцзы).

Расліннасць на плато стэпавая і паўпустынная, у гарах — лясы.

Эканоміка

Шэньсі — старажытны земляробчы рэгіён Кітая. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, проса, бавоўну, алейныя культуры. Гадуюць авечак, коз, буйную рагатую жывёлу, аслоў.

Прамысловасць: чорная металургія, машынабудаванне (станкі, прылады, трактары, аўтамашыны), нафтаперапрацоўчая, хімічная, фармацэўтычная, папяровая, тэкстыльная, керамічная.

Вядзецца здабыча каменнага вугалю, нафты, жалезнай руды.

Асноўныя прамысловыя цэнтры — Сіянь, Баацзі, Яньань.

Суднаходства па рэках Хуанхэ і Ханьшуй.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya