«Шчаслі́вы Ла́зар» (італ.: Lazzaro Felice) — італьянскі драматычны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёркай Алічэ Рарвахер.
Прэм’ера фільма адбылася 13 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшы сцэнарый[8].
Сюжэт
У невялічкай італьянскай вёсачцы Інвіялата час літаральна спыніўся. Мясцовыя жыхары належаць маркізе дэ Луна, якая неміласэрна выкарыстоўвае іх працу. Усё змяняецца ў адзін з візітаў сям’і патронаў у Інвіялату. Малады арыстакратычны Танкрэдзі заводзіць сяброўства з Лазарам — цудоўным прастадушным вясковым юнаком. Фантастычныя калізіі іх адносін цалкам разбураць звыклы побыт вясковых жыхароў і прывядуць да практычна біблейскага апакаліпсісу іх маленькага сусвету.
Узнагароды і намінацыі
Крыніцы