Шматнітовае ткацтва — від узорыстага ткацтва, калі ўзор ствараецца на чатырох або болей ніта́х(макед.) (бел.. Адпаведна колькасці нітоў вылучаюць двух-, трох-[1], чатырох-, пяці-, шасці-, васьмі- і шаснаццацінітовыя ткацтвы. Тканіна ад кожнага з гэтых тыпаў мела традыцыйныя ўжыванні для розных вырабаў, а таксама называлася адпаведнымі словамі, напрыклад, тканіна, вытканая ў два ніты — двуніт, а тканіна, вытканая ў восем нітоў — асьмярык.
Самы ранні музейны ўзор шматнітовых тканін — посцілка на ложак з характэрным шашачным узорам, вытканая на чатырох нітах, з княства Шлезвіг-Гольштэйн у Германіі, — датуецца XVII—XVIII стагоддзем[3]. Узоры шматнітовых тканін былі папулярныя ў тэкстылі ў XVIII — XIX стагоддзях.
Для кіравання нітамі выкарыстоўваюцца панажы — прылада ў ткацкім станку ў выглядзе апор пад кроснамі, злучаных вяроўкай з нітамі, падвешанымі на блоку, націскаючы на якія нагамі прыводзяцца ў рух ніты. Апора можа прадстаўляць сабой дошчачку, прылажаную на манер педалі, пруток, падвешаны перпендыкулярна ступні, або мець іншую канструкцыю, зручную для зладжанага кіравання. Колькасць такіх апор адпавядае колькасці нітоў.
Апісанне
Пры шматнітовым ткацтве ўзнікае магчымасць ствараць тканіны са складаным і разнастайным перапляценнем нітак асновы і ўтка[5]. Перапляценне пры гэтым залежыць ад таго, як ніткі асновы прапускаюцца ў ніты і ад паслядоўнасці ходу па падножках («хадзіць па панажах»)[5]. Тыпалагічнай прыкметай шматнітовых тканін з’яўляецца перапляценне асновы і ўтка без выкарыстання дадатковага ўзорнага ўтка, геаметрычны арнамент з прамавугольных слупкоў ці «шашак», які складае адзінае цэлае са структурай тканіны, і двухбаковы пазітыўна-негатыўны характар узору[4].
Простае двухнітовае ткацтва — адна з найбольш старажытных і распаўсюджаных тэхнік народнага ткацтва. Ткацтва на 2 нітах давала магчымасць атрымаць тканіны палатнянага(руск.) (бел. ці рыпсавага перапляцення[6]. Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што тканіны палатнянага перапляцення былі вядомыя на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў жалезным веку[5].
Выкарыстоўвалася самастойна і ў спалучэнні з іншымі відамі ткацтва (закладным, браным, выбарным, ажурным, пераборным)[6]. Двухнітовым спосабам звычайна ткалі льняное палатно (кужаль, зрэб’е, радно), некаторыя ўзорыстыя тканіны (спаднічныя, посцілкавыя) з разнаколернай ільняной або шарсцяной пражы, ручнікі, фартухі, палавікі і гэтак далей. Аснова дэкаратыўнага рашэння — клетка і палоска[6]. На аснове палатнянага перапляцення атрымлівалі розныя дробныя ўзоры, выкарыстоўваючы каляровыя ніткі асновы і розныя камбінацыі двухчаўночнага ўтку[6].
Тканіну, вытканую простым палатняным перапляценнем, у два ніты, звалі адпаведна двуніт. Паколькі такая тэхніка была для гарызантальнага ткацкага станка адной з самых базавых і шырока выкарыстаных, то часам пра яе казалі «ткаць у проста, пакі́даць у проста, упроста»[7][8].
Пры трохнітовым ткацтве аснова прапускалася ў два ніты як для звычайнага палатна, а ў трэці бралася адна нітка з кожнай пары. Ніткі асновы, якія знаходзіліся ў вочках першага ніта, не перапляталіся з уточнай, а ішлі верхам[5].
На поўдні тканіны з прадольнымі палосамі ткаліся двухнітовым ткацтвам, а на поўначы і ўсходзе — часцей трохнітовым, таму зваліся «трынітоўкамі». Калі для двухнітовых тканін характэрнае палатнянае перапляценне(польск.) (бел., то ў трохнітовых асобныя палосы ткаліся ў выглядзе хвалістых ліній[9].
Чатырохнітовае ткацтва — адна з самых распаўсюджаных і ўніверсальных тэхнік шматнітовага ткацтва, паколькі пры адносна невялікай складанасці яна давала магчымасць вырабляць тканіны самых розных узораў.
Базавым перапляценнем для чатырохнітовага ткацтва было саржавае. Яно атрымлівалася, калі аснову прапускалі ў кожны ніт (пакідалі ў проста), а на панажы націскалі паслядоўна. Нескладанымі па тэхнічным выкананні былі ткацтва ў ёлачку, рады і ромб[5].
Тканіну, вытканую ў чатыры ніты, звалі адпаведна чвараніт[10], чваранітак[11] або чваранітная тканіна.
Пры пяцінітовым ткацтве аснова прапускалася ў чатыры ніты, адпаведна задуманаму ўзору, а ў адзін, напрыклад у трэці, кожны раз прапускаліся ўсе ніткі асновы. Па панажах хадзілі так, што спачатку апускаліся першы і другі ніты, а паднімаліся трэці, чацвёрты і пяты, а затым апускаліся другі і трэці, а паднімаліся чацвёрты, пяты і першы. У пяць нітоў ткаліся тканіны, для рукавоў кашуль, абрусы і інш[5].
Пры шасцінітовым ткацтве ў першыя два ніты прапускалася аснова для палатна, а ў астатнія чатыры — для ўзору[5]. Ход па панажах быў даволі складаным, а выніковы выраб меў падвышаную шчыльнасць, таму такая тэхніка выкарыстоўвалася для стварэння посцілак і палавікоў-дарожак[5].
Тканіна, вытканая ў шэсць нітоў, звалася шасцінітоўка[12].
Пры гэтым спосабе выкарыстоўвалі восем нітоў і адпаведна столькі ж панажоў. Перапляценне атрымлівалася атласнае, а тканіна больш шчыльная. Самы распаўсюджаны ўзор — «шашачка». Калі ў чатырохнітовай тэхніцы на паверхні тканіны колькасць нітак утковых і асноўных усюды аднолькавая, то ў васьмінітовай у адной шашачцы даецца больш нітак асновы, а ў другой — больш нітак утка. Пры васьмінітовым ткацтве ўточныя ніткі не проста пакрываюць ніткі асновы, як у чатырохнітовым, а пераплятаюцца паміж сабой. Таму васьмінітовая тканіна мае больш гладкую паверхню. Як адзначаюць даследчыкі, васьмінітовае ткацтва — гэта ўжо спелая і даволі развітая тэхніка. Васьмінітовым спосабам ткаліся ў асноўным абрусы, радзей ручнікі[5].
Тканіну, вытканую ў восем нітоў, звалі васьмініт (васьмінітовая)[13], асьмярык[14].
У Літве ў рэгіёне Дзукія мелася спецыяльная назва «адкачай» (літ.: adkočiai) для тканін, вырабленых на шаснаццаці нітах. Падобным словам — «літ.: adkočinis» — называлі рамесленнікаў, якія хадзілі па вёсках са сваімі станкамі. Найбольш старыя тканіны такога тыпу сустракаюцца ў плечавых накідках — «літ.: drobulės»[15], якія датуюцца XVIII — першай палавінай XIX стагоддзя[16].
Іншая колькасць выкарыстаных нітоў
Для ткацтва з колькасцю нітоў, роўным дзесяці і болей ніткі асновы і ўтку павінны быць вельмі тонкімі, а дасведчанасць ткача — вельмі высокай, таму такія спосабы атрымалі распаўсюд толькі ў XX стагоддзі з павелічэннем узроўню тэхнічнай дасканаласці ткацкай справы[5].
На думку даследчыкаў, беларуская народная лексіка шматнітовага ткацтва сведчыць пра тое, што на Беларусі ткацкая тэхналогія была ўспрынята з Захаду, суадносілася з такімі краінамі, як Вялікае Княства Літоўскае, Германія, Польшча, і асацыявалася з народамі, якія былі яе носьбітамі, — літвінамі/літоўцамі, палякамі, немцамі[20].
Як лічыць М. Матусек, засваенне сялянамі на тэрыторыі Усходняй Польшчы, Беларусі і Палесся шматнітовага ткацтва магло быць звязана з Гродзенскай каралеўскай мануфактурай у Гарадніцы[21]. На фабрыцы сталовай бялізны, якую заснаваў там А. Тызенгаўз, ткалі вырабы рознага памеру, у тым ліку абрусы на 80 асоб, якія па «бялюткасці, тонкасці і прыгажосці» не саступалі галандскім[22]. Вядома, што на палатнянай фабрыцы Каралеўскай мануфактуры працавалі замежныя майстры, а таксама мясцовыя ткачы, напрыклад, ткач Сузановіч з Навагрудскага ваяводства[23]. Пасля закрыцця фабрык Гродзенскай каралеўскай мануфактуры некалькі тысяч работнікаў вымушаныя былі шукаць сабе працу[24]. Многія ткачы папоўнілі сялянскае саслоўе, што не магло не паўплываць на ўзровень развіцця народнага ткацтва. Накпрыклад, яшчэ ў 1840-я гады на высокім узроўні стаяла ткацкае рамясло — «рэха ўжо даўно не існавалых гродзенскіх мануфактур» у ваколіцах Аўгустова, адкуль шырока разыходзіліся сялянскія ільняныя ўзорыстыя тканіны[25]. Паводле даных на 1905 год, у Гродзенскай губерні было 3186 ткачоў-рамесленнікаў, да якіх адносіліся таксама наёмныя рабочыя і вучні[26], у той час, як у Мінскай губерні ў 1900 годзе налічвалася ўсяго 174 ткачы[27].
У Латвіі
Працэс пераходу ткачоў, а з імі і іх ведаў і досведу з прафесійных ткацкіх мануфактур на сялянскія падвор’і ў Латвіі праходзіў вельмі падобна да такіх самых рухаў у Беларусі[28]. У выніку шматнітовае ткацтва шырока распаўсюдзілася па краіне. Латышская даследчыца А. Алсупэ лічыць, што галоўным дасягненнем гарадскіх рамесленнікаў і сельскіх саматужнікаў-ткачоў было тое, што яны здолелі прыстасаваць для масавых патрэбаў прыёмы вырабу ільняных палотнаў, распрацаваных рамесленнікамі і мануфактурамі ў перыяд феадалізму[29].
Захаваліся альбомы латышскіх ткачоў, датаваныя 1771, 1813 і 1856 гадамі[30].
У Літве
Шматнітовае ткацтва было шырока распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі Літвы. Буйным цэнтрам ткацкай вытворчасці з цэхавай арганізацыяй рамяства была Вільня[31]. Аснаўным сацыяльным пластом, які забяспечваў попыт на рамесленыя тканіны, якія тут вырабляліся, была шляхта. Для падтрымання і павелічэння попыту на свае вырабы віленскі ткацкі цэх ахвотна прымаў ткачоў-немцаў, якія прыбывалі з Прусіі, у прыватнасці з Краляўца, Германіі і заходніх раёнаў Польшчы. Лічыцца, што ткацкае рамяство на землях Віленшчыны і Наваградчыны знаходзілася пад моцным уплывам нямецкай экспансіі[32].
У Польшчы
Падобна Беларусі і Літве тэхніку вырабу і кампазіцыю шматнітовых тканін у народнае ткацтва ўсходніх раёнаў Польшчы, па сцвярджэнні М. Матусек, прынеслі прафесійныя ткачы, якія запрашаліся для працы ў ткацкія майстэрні і мануфактуры з краін Заходняй Еўропы, або яны самі прыходзілі ў пошуках працы. Пасля распаду мануфактур у Рэчы Паспалітай адна частка ткачоў-рамесленікаў перасялілася ў вёскі, іншая — асела ў гарадах і мястэчках, дзе забяспечвала патрэбы ў тканінах местачковай шляхты і заможных сялян. Вучні ткачоў, набраныя з сялян, у сваю чаргу распаўсюджвалі ўменне ткаць узорыстыя тканіны сярод свайго саслоўя, асабліва сярод вясковых жанчын[33].
Захаваўся ўзорнік XVIII стагоддзя з Люблінскага павета ў Польшчы[34].
У Расіі
Для сялянскага тэкстылю Расіі шматнітовыя тканіны менш характэрныя. Яны сустракаюцца ў Наўгародскай і Пскоўскай абласцях, якія прымыкаюць да беларуска-балтыйскага арэалу. У той самы час яны амаль невядомыя на Рускай Поўначы(руск.) (бел.[35].
У музеях ЗША захоўваюцца шматнітовыя тканіны XVIII стагоддзя, прывезеныя перасяленцамі з Еўропы, і старэйшы ўзор датаваны 1789 годам. У першай траціне XIX стагодзя шматнітовыя тканіны вырабляліся ў Амерыцы майстрамі-ткачамі нямецкага паходжання[37].
↑Звычайна да ўласна шматнітовага ткацтва не далучаюць двух- і трохнітовую тэхніку, але ў гэтым артыкуле яна далучана, бо робіцца на тым самым абсталяванні і тэхналагічна апісваецца прыкладна такім самым чынам.
↑ абБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 294
↑Tkanina : ornamenty i wzory używane na tkaninach od czasów starożytnych do początków w. XIX-go. Warszawa : T-wo Wydawnicze, 1928. — 320 s. мал. 152.
↑ абБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 289
↑Lietuviu moteru drobules : [Lietuvos dailes muziejaus drobuliu rinkinio] katalogas / Dalia Bernotaite-Beliauskiene(літ.) (бел.. — Vilnius : Lietuvos dailes muziejus, 2004. — 22 см. — Рэзюмэ на англійскай, нямецкай мовах. — Бібліяграфія: с. 125—129. Бібліяграфія таксама ў падрадковых заўвагах. — Паказальнік: с. 130—131. — ISBN 9986-669-41-3.
↑Polskie druki ludowe na płótnie / Roman Reinfuss(руск.) (бел.. — Warszawa : Państwowy Instytut Wydawniczy, 1953. — 256, [3] с. : іл., карт., партр. ; 26 см. — (Z prac Państwowego Instytutu Sztuki). — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 3178 экз. С. 145.
↑Постолаки, Е. А. Молдавское народное ткачество (XIX — начало ХХ в.) / АН МССР, Отд. этнографии и искусствоведения. — Кишинев : Штиинца, 1987. — 203, [4] с. С. 70, 132—137
↑Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 297
↑Makowska-Gulbinowa E.(польск.) (бел., Wileńskie cechy tkackie do r. 1795, «Ateneum Wileńskie» 1924, t. 2, nr 5-6, s. 69-103
↑Matusek M., Ludowe «dywany» przetykane na Lubelszczyźnie, «Polska Sztuka Ludowa» 1961, nr 3, s. 145—152.
↑Grodno : z ilustracjami / Józef Jodkowski. — Гродно : Ламарк, 2010. — 135 с. : іл. ; 20 см. — (Гродненская старина). — Бібліяграфія: с. 132—134. — З гісторыі горада Гродна. — 100 экз. — ISBN 978-985-90187-5-6 °C. 50
↑Граф Антоний Тизенгауз и Гродненские королевские мануфактуры : очерк по экономической истории Польши в эпоху Станислава Августа (1764―1795) на основании архивных источников / И. Г. Гибянский; под редакцией и с предисловием П. Б. Струве; с приложением портрета И. Г. Гибянского. — Петроград : издание Петроградского политехнического института Императора Петра Великого, 1916. — XII, 64 с., [1] л. портр. ; 23 см. — (Труды студентов экономического отделения Петроградского политехнического института Императора Петра Великого ; № 19). — Библиография в предисловии и в подстрочных примечаниях. — Другие взаимосвязанные документы: Труды студентов Экономического отделения С.-Петербургского политехнического института Императора Петра Великого. — Санкт-Петербург, 1909―1916
↑Grodno : z ilustracjami / Józef Jodkowski. — Гродно : Ламарк, 2010. — 135 с. : іл. ; 20 см. — (Гродненская старина). — Бібліяграфія: с. 132—134. — З гісторыі горада Гродна. — 100 экз. — ISBN 978-985-90187-5-6 °C. 54
↑M. Markiewicz, Historia polskiej tkaniny do XIXw., w: Tkanina polska, Warszawa 1959/ С. 29
↑Лабачэўская, В. А. Зберагаючы самабытнасць : З гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі / Бел.ін-т праблем культуры. — Мінск : Бел.навука, 1998. — 375 с. : іл. — Паказ.іменаў, паказ.прадм.і геагр.назваў:с.361-370. — ISBN 985-08-233-2. С. 47
↑Drucki-Lubecki, H. Przemysł ludowy w guberniach Litewsko-Białoruskich / H. Drucki-Lubecki // Я nad Wilii i Niemna / Książka zbiorowa (pamięci Adama Mickiewicza i Tomasza Zana w 50-tą rocznicę ich zgonu). — Wilno, 1906. S. 135—142
↑Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 303
↑Alsupe, A. Audēji Vidzemē 19.gs.otrajā pusē un 20.gs.sākumā / A. Alsupe. Riga : Zinātne, 1982. 256 s. С. 241—246
↑Alsupe, A. Audēji Vidzemē 19.gs.otrajā pusē un 20.gs.sākumā / A. Alsupe. Riga : Zinātne, 1982. 256 s. С. 13—17
↑Makowska-Gulbinowa E.(польск.) (бел., Wileńskie cechy tkackie do r. 1795, «Ateneum Wileńskie» 1924, t. 2, nr 5-6, s. 69-103. С. 69
↑Turkowski, L.(польск.) (бел. 1984, Tkactwo ludowe a rzemiosło tkackie w Wileńskiem i Nowogródzkiem / L. Turkowski. — Londyn : Polski Uniwersytet na Obczyźnie, 1977. — 35 s. С. 155
↑Matusek M., Ludowe «dywany» przetykane na Lubelszczyźnie, «Polska Sztuka Ludowa» 1961, nr 3, s. 145—152. С. 145—146
↑Matusek M., Ludowe «dywany» przetykane na Lubelszczyźnie, «Polska Sztuka Ludowa» 1961, nr 3, s. 145—146.
↑Русское народное ткачество и керамика: кат. выст. — Л. : Гос. Рус. музей, 1976. — 168 с. С. 7
↑Украінська народна тканина XIX—XX ст.: типологія, локалізація, художні особливості. Інтер'єрні тканини : (за матеріалами західних областей України) : автореферат дисертації на здобуття наукового ступеня доктора мистецтвознавства : 17.00.06 / Никорак Олена Іванівна ; Львівська Національна академія мистецтв. — Львів, 2006. — 35 с. — Анатацыі на ўкраінскай, англійскай, рускай мовах. — Бібліяграфія: с. 29-31 (38 назв.). С. 256.
↑Carleton L. Safford and Robert Bishop. America’s quilts and coverlets / L. Carleton, S. and R. Bishop. — N. Y. Weathervane books, 1974. — 313 s. С. 221—241, мал. 334, 337, 348, 359.
↑Carleton L. Safford and Robert Bishop. America’s quilts and coverlets / L. Carleton, S. and R. Bishop. — N. Y. Weathervane books, 1974. — 313 s. С. 230—231