Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Слуцку па адрасе вул. Уласаўца, 3.
Гісторыя школы пачалася з будынка, у якім было 13 класных памяшканняў, 28 лістапада 1938 года. Пры школе не мелася спартыўнай залы і навучальных майстэрняў. У час вайны ў школе быў размешчаны ваенны шпіталь з чэрвеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года. Падчас вызвалення школа была часткова разбурана, але ўжо ў ліпені 1944 годзе на пасяджэнні гарвыканкама было прынята рашэнне аднавіць будынак да пачатку навучальнага году. У 1947 годзе быў праведзены капітальны рэмонт школы[1].
У канцы 1950-х гаспадарчым спосабам была пабудавана спартыўная зала. У сярэдзіне 1960-х гадоў да школы быў прыбудаваны двухпавярховы корпус[1].
У 1980-х гадах школа атрымала яшчэ адну прыбудову. У ёй змясціліся новыя кабінеты, з’явіліся спартыўная і актавая залы, сталовая[1].
У 1974 годзе 10-я школа была ўдзельніцай ВДНГ СССР (руск.) (бел., дзе ўзнагароджана дыпломамі I і II ступені. Настаўнік фізікі, 32-гадовы педагог І. П. Лазоўскі за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай адукацыі быў узнагароджаны бронзавым медалём Галоўнага камітэта ВДНГ СССР[3].