Чынуа Ачэбэ (англ.: Chinua Achebe 16 лістапада 1930 — 22 сакавіка 2013) — нігерыйскі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык.
Біяграфічныя звесткі
Чынуа Ачэбэ быў адным з першых студэнтаў Ібаданскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1948 годзе. Ён пачаў вывучаць медыцыну, аднак затым пераключыўся на англійскую гісторыю і багаслоўе. Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў у ім выкладаць.
У канцы 1960-х Чынуа Ачэбэ быў дыпламатам у самаабвешчанай рэспубліцы Біяфра. Акрамя таго, працаваў на радыё.
У 1990-х пісьменнік пераехаў у ЗША.
Выкладаў літаратуру, у яго было некалькі дзясяткаў ступеняў ва ўніверсітэтах Афрыкі, Еўропы і Амерыкі.
Творчасць
Чынуа Ачэбэ зрабіўся сусветна вядомым пасля выхаду рамана «Things Fall Apart». Кніга выйшла ў 1958 годзе і стала самай чытанай у Афрыцы.[13] Агулам яна была перакладзеная больш чым на 50 моваў і прададзеная тыражом больш за 10 мільёнаў копій.
Ён напісаў больш за 20 кніг, сярод якіх раманы «Arrow of God» (1964), «A Man of the People» (1966).
Прэміі і ўзнагароды
У 2007 годзе Чынуа Ачэбэ атрымаў літаратурную прэмію «Міжнародны Букер» за ўнёсак у сусветную літаратуру.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|