Храм багінь Венеры і Ромы (лац.: templum Venus et Roma, таксама зваўся templum urbis Romae[2], templum urbis[3]) — некалі найбуйнейшае рэлігійнае збудаванне старажытнага Рыма[4].
Збудаванне займала ўсю тэрыторыю ад базілікі Максенцыя і да даліны Калізея, і было збудавана на пастаменце даўжынёй у 145 м і шырынёй у 100 м. Храм быў пабудаваны пры імператары Адрыяне ў 135 годзе н.э., на тым месцы, дзе калісьці размяшчаўся порцікЗалатога дому Нерона[4].
Храм займаў цэнтральную частку порціка: ён быў пабудаваны з дзвюх цэл, адна насупраць другой, з агульнай унутранай сцяной[5]. Цэла, якая выходзіла да форума, была прысвечана багіні горада Рыма — Роме, іншая прысвечана багіні Венеры.
Пасля пажару Максенцый перабудаваў інтэр'ер у 307 годзе н.э.[5]: дзве апсіды былі высечаны ў задняй частцы цэлы, дзе размясцілі статуі багінь, бакавыя сцены з парфіравымі калонамі апраўлялі нішы для статуй. Падлога была выкладзены геаметрычнай мазаікай з каляровага мармуру. Усходняя цэла захавалася да нашых дзён лепш за ўсё, бо яна доўгі час з'яўлялася часткай царквы Санта-Франчэска-Рамана.
Andrea Barattolo, Sulla decorazione delle celle del tempio di Venere e Roma all’epoca di Adriano, in Bullettino della Commissione Archeologica Comunale di Roma, 84, 1974-75, pp. 133–148.
Andrea Barattolo, Nuove ricerche sull’architettura del tempio di Venere e Roma in età adrianea, in Römische Mitteilungen, 80, 1973, pp. 243–269.
Andrea Barattolo, Il tempio di Venere e Roma un tempio "greco" nell'urbe, in Römische Mitteilungen, 85, 1978, p. 397 s.
Ferdinando Castagnoli, Il Tempio di Roma nel Medioevo, in Archivio della Società Romana di Storia Patria, 70, 1947, pp. 163–169.
Alessandro Cassatella e Stefania Panella, Restituzione dell'impianto adrianeo del Tempio di Venere e Roma, in Archeologia Laziale, Consiglio Nazionale delle Ricerche, 1990, pp. 52–54.
Vincent Laloux, Restauration du temple de Vénus et Rome, in Mélanges de l’Ecole Française de Rome - Archéologie, 1882, pp. 362–370.
Sandro Lorenzatti, Vicende del tempio di Venere e Roma nel Medioevo e nel Rinascimento, in Rivista dell’Istituto Nazionale di Archeologia e storia dell’Arte, 13, 1990, pp. 119–138.
Giuseppe Lugli, Il restauro del tempio di Venere e Roma, in Pan, 5, 7, 1935, pp. 364–375.
Antonio Muñoz, Il tempio di Venere e Roma, in Capitolium, 13, 1935, pp. 215–234.