Барон (з 1862) Ян Аўгуст Хендрык Лейс (нідэрл. Jan August Hendrik Leys) або Анры Лейс (фр. Henri Leys, 18 лютага 1815, Антверпен — 26 жніўня 1869, там жа) — бельгійскі мастак, які імкнуўся ўваскрасіць манеру «старых майстроў» Нідэрландаў і Германіі. Уладальнік ордэна Ганаровага легіёна і баварскага ордэна св. Міхаіла.
Сын кіраўніка антверпенскай друкарні, якая спецыялізавалася на друку на старых медных пласцінах. Першая гравюра Лэйса адлюстроўвала пахаванне і была выканана для лаўкі яго бацькі ў 1831 годзе. У Акадэміі мастацтваў вучыўся ў Густава Ваперса і Матэуса ван Брэ. У 1829—1832 гадах працаваў у студыі свайго сваяка Фердынанда Бракелера.
У 1835—1839 гадах Лейс жыў у Парыжы, дзе адчуў уплыў рамантыкаў (у першую чаргу Дэлароша). У 1839 годзе наведаў Нідэрланды, а ў 1852 годзе — Германію. Знаходзіўся пад моцным уплывам творчасці нідэрландскіх і нямецкіх майстроў XVI—XVII стагоддзяў. Пісаў карціны на гістарычныя і бытавыя тэмы. Атрымаўшы залатыя медалі на некалькіх сусветных выставах у Парыжы, уславіўся на ўсю Еўропу. Заказы да яго паступалі з Францыі, Вялікабрытаніі, Расіі.
З 1863 года да канца жыцця ўзначальваў манументальныя работы па роспісе рэканструяванай Антверпенскай ратушы.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|